Экономика
Марына Загорская, “Завтра твоей страны”

ТОП-20 гарадоў, дзе лепш за ўсё жывецца ў Беларусі

Упершыню ў Беларусі зроблена спроба прарангаваць гарады краіны паводле іх прывабнасці для жыцця. Самыя нечаканыя адкрыцці — у Заслаўі жыць лепш, чым у сталіцы, Дзяржынск пакідае ззаду абласныя гарады, Слуцк аспрэчвае ў Мінска права называцца транспартным цэнтрам Беларусі, а на мапе краіны зафіксавана з’яўленне новай буйной транспартнай артэрыі.

Рэйтынг 134 беларускіх гарадоў, якія маюць статус адміністрацыйных цэнтраў — незалежны праект, выкананы прадстаўнікамі шэрагу акадэмічных і даследчых установаў. Ён прадстаўлены ў навуковым выданні “Рэйтынг гарадоў Беларусі 2008: умовы развіцця чалавечага капіталу”.

Лепш за ўсё жывецца і працуецца беларусам у Заслаўі, насельніцтва якога, па дадзеных за 2006 год, налічвае 14 тысяч чалавек. Мінск з колькасцю жыхароў 1 млн. 797 тысяч 500 чалавек толькі на другім месцы. А на трэцім — Фаніпаль (крыху больш за 12 тысяч чалавек). У апошнім блоку апынулася шмат гарадоў чарнобыльскай зоны.

ТОП-20 гарадоў Беларусі

1. г. Заслаўе
2. г. Мінск
3. г. Фаніпаль
4. г. Смалявічы
5. г. Лагойск
6. г. Дзяржынск
7. г. Брэст
8. г. Гродна
9. г. Жодзіна
10. г. Стоўбцы
11. г. Магілёў
12. г. Узда
13. г. Віцебск
14. г. Ветка
15. г. Маладзечна
16. г. Жабінка
17. г.п. Вял. Бераставіца
18. г. Кобрын
19. г. Наваполацк
20. г. Гомель

Дзяржынск дае фору усім абласным гарадам

Рэйтынг распрацоўвалі не палітыкі і не чыноўнікі. Гэта выключна навуковая праца. Гарады ацэньваліся па афіцыйных статыстычных дадзеных за 2006 год з улікам шэрагу паказчыкаў: сярэдні налічаны заробак, доля занятых на малых прадпрыемствах, прырост насельніцтва за апошнія 17 гадоў, міграцыйны прырост за апошнія 2 гады, транспартная даступнасць, выкіды забруджваючых рэчываў у атмасферу, тлумачыць “Заўтра тваёй краіны” адзін з распрацоўшчыкаў рэйтынгу Зміцер Бабіцкі.

— Што азначае месца ў рэйтынгу?

— Гэта сярэднестатыстычнае абагульненне. Нельга ўспрымаць гэта так, што калі Барысаў стаіць у рэйтынге вышэй за Бабруйск, то ў Барысаве усім жыць лепш. Мы за ўсіх не кажам. Які-небудзь падлетак, мажліва, у гэтым горадзе пачувае сябе горш, чымсьці пенсіянерка. Наш рэйтынг — гэта акумуляцыя статыстычных дадзеных. Сабраць уласную эмпірычную статыстыку немагчыма з арганізацыйных прычынаў.

Працяг матэрыялу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)