Пра што казалі Кавалеўскі і Падаляк

І якія вынікі сустрэчы – публiчна i па пунктах.

Напярэдадні прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага ка*бінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі сустрэўся з дарадцам кіраўніка офіса Зяленскага Міхаілам Падаляком.

АПК паведамляе, что гэта была чацвёртая сустрэча: «Раней мы працавалі ў закрытым фармаце, але цяпер пагадзіліся, што факт нашай размовы і яе агульны змест могуць быць публічнымі».

Што прадстаўнікі Кабінета, які ўзначальвае лідэр дэмсіл Беларусі Святлана Ціханоўская, адзначылi па выніках:

  • Ва ўкраінскага боку ёсць выразнае разуменне легітымнасці Святланы Ціханоўскай як вынік яе ўдзелу ў выбарах 2020 года і дэмакратычнай супольнасці, якая працуе на перамены ў Беларусі. І такое ж выразнае разуменне нелігітымнасці Лукашэнкі.
  • Дэмакратычная Беларусь цалкам адпавядае інтарэсам Украіны, асабліва ва ўмовах агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі, якая абцяжарваецца пагрозай незаконнага размяшчэння ядзернай зброі і пастаяннай ваеннай прысутнасцю Расіі на тэрыторыі нашай краіны.
  • Сышліся ў меркаванні, што міжнародная супольнасць мусіць займаць больш актыўную і практычную пазіцыю па пытанні пагрозы суверэнітэту Беларусі ў выніку ўмяшання Расіі ва ўнутраныя справы нашай краіны.

Паведамляецца, што працоўны візіт Валера Кавалеўскага ў Кіеў працягваецца. Сёння ён прымае ўдзел у круглым стале «Пагрозы страты суверэнітэту Беларусі з боку РФ: міжнародны аспект».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(13)