«Калі гэты працэс будзе даведзены да канца, то гэта безумоўны прыклад пераследу касцёла ў Беларусі»

Рэакцыя на рашэнне ўладаў забраць у вернікаў Чырвоны касцёл.

Любоў Лунёва

— Як усё вяртаецца, нібыта й не было 90-х. Я памятаю, як на плошчы Леніна стаялі намёты і людзі трымалі галадоўку, каб будынак касцёлу вярнулі вернікам. І яны тады перамаглі. Дом кіно пераехаў у кінатэатр «Партызан».

А цяпер хто можа выйсці?.. Траціну краіны выціснулі за мяжу, траціну пасадзілі, а гэтая траціна сама жыве, як на хатняй хіміі, то бок з «абмежаванай свабодай».

Там хочуць губазік можа размясціць? Дык яны ж там сябе кепска адчуваць будуць. Вось ён які гэты маскоўска-бальшавісцкі тэрор.

Вольга Быкоўская

— Навіны, якія не ўкладаюцца ў галаве. Улады забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл, паведамляюць крыніцы «Хрысціянскай візіі». І ўжо ёсць пацверджанне ад прэс-сакратара касцёла.

Калі гэты працэс будзе даведзены да канца, то гэта безумоўны прыклад пераследу касцёла і каталіцкіх вернікаў у Беларусі. І я б сказала помсты, бо абсалютна незразумела, для чаго можна выкарыстоўваць гэты будынак акрамя як па прамым прызначэнні.

Хіба што Беларусь ідзе ў эпоху праваслаўнага атэізму, дзе ў касцёле будзе што? Праваслаўная царква ці планетарый — абодва варыянты аднолькава кепскія.

Аляксандр Шрамко:

— Резонно заметил один из френдов: «Никаких эмоций. У нас не то, что костел, у нас страну забрали. Все остальное — проявление этого».

Антон Трафімовіч:

— Гісторыя паўтараецца.

1860-я: пасля задушэння паўстання ў Беларусі пачалі пераследаваць святароў, якія падтрымлівалі паўстанцаў, сталі зачыняць касцёлы.

2020-я: пасля задушэння пратэстаў у Беларусі пачалі пераследаваць святароў, якія падтрымалі пратэстоўцаў, а цяпер сталі зачыняць касцёлы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(19)