Здымкі аўтара «Салідарнасці» трапілі на выставу, якую адкрыў мітрапаліт. Паглядзіце якія

У Заслаўі адзначылі трыццацігоддзе аднаўлення богаслужэння ў кафедральным саборы. На тэматычнай выставе былі прадстаўленыя і фотаздымкі Сямёна Печанко — журналіста «Салідарнасці».

Выстава «Духоўны архіў» адчынілася 28 кастрычніка. Яна прысвечаная 30-годдзю аднаўлення царкоўных службаў у Кафедральным саборы Праабражэння Гасподня горада Заслаўя (былы кальвінскі збор).

Госцем адкрыцця выставы быў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. З 2015 года сабор у Заслаўі атрымаў статус другога кафедральнага сабора Мінскай епархіі.

​На выставе прэзентаваныя фотаздымкі, што адлюстроўваюць жыццё прыходу ад 1990 года, часу аднаўлення служэння ў храме, да сённяшніх дзён.

Гэта артэфакты з сямейных альбомаў прыхаджанаў, а таксама здымкі фатографаў-прафесіяналаў Валерыя Вядрэнкі, Паўла Ганчара, Аляксея Марданава, Віктара Данілава.​

На выставе таксама прадстаўленыя фотаздымкі карэспандэнта «Салідарнасці» Сямёна Печанко, некаторыя з іх былі апублікаваныя на нашым сайце раней.

​Экспазіцыя​ працуе штодня з 28 кастрычніка па 28 лістапада ў холе ДУА «Заслаўская дзiцячая школа мастацтваў» (вул. Савецкая, 26​) з 8.00 да 20.00. Уваход свабодны.

***

Некалькі фота аўтара «Салідарнасці», якія можна пабачыць на выставе:

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(13)