Як выглядае шмон у калоніі, дзе сядзіць палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Колішні асуджаны Івацэвіцкай калёніі № 5 Зьміцер Каляда, выйшаўшы на волю, даслаў відэа ў бараку пасьля ператрусу, нелегальна зробленае ім у турме.

— Такія ператрусы праводзяцца па некалькі разоў на месяц, праходзяць яны заўсёды пачварна ды зьняважліва, — напісаў Зьміцер Каляда. — Усё ламаецца і крышыцца, як асабістыя рэчы, так і казённая мэбля. А потым усе рамонты робяцца тымі ж асуджанымі.

Раней Зьміцер Каляда даслаў нелегальна зробленае ім на мабільнік фота палітвязьня Мікалая Аўтуховіча.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)