Коктейль

«Уяўляю, што і Вонка набыў нагавіцы ў дзеда Гедройця ў Мінску»

Журналіст Дзмітрый Гурневіч – пра адзін з эпізодаў новага фільма «Вонка» з Цімаці Шаламе ў галоўнай ролі.

– Апошні Вілі Вонка вельмі класны. Але сёння не пра яго. Угледзьцеся ў ягоныя нагавіцы, – піша Гурневіч. – У першых пяці хвілінах фільму Вонка расказвае, што набыў іх у ... Мінску. І я прыгадаў.

У дзеда Ежы Гедройця была ў Мінску крама ангельскай вопраткі. Яе пастаўлялі наўпрост з Лондану. Асабліва папулярнымі былі нагавіцы.

Самыя-самыя менскія дэндзі апраналіся ў Гедройцяў. Чытаў у той самай кнізе, што Менск быў першым горадам у імперыі, дзе жанчыны пачалі масава апранаць крутыя штаны.

Уяўляю, што і Вонка набыў іх у дзеда Гедройця.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)