Политика
Павел Міхайлаў

Сайт Радыё Свабода не працуе

Ужо двое сутак не працуе сайт беларускай службы Радыё Свабода. Паводле спецыялістаў, на сайт вядзецца няспынная масіраваная атака.

Ад субботы, калі дэмакратычныя сілы праводзілі шэсце з нагоды 22-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі, сайт Радё Свабода стаў недаступны. Зараз вядзецца праца па яго ўзнаўленні.

Пакуль сайт не пачаў сваю працу, чытачы могуць мець доступ да інфармацыі праз старонку ў “Жывым часопісе”.

Адначасова стала вядома, што ўжо некалькі дзен не працуе сайт “Белорусского партизана”. Пакуль прычыны невядомыя.

Нагадаем, што 26 красавіка праз ddos-атаку быў недаступны таксама і сайт Хартия-97.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)