Названы пераможцы конкурсу «Вольнае слова»: сярод лаўрэатаў — аўтары «Салідарнасці»

У Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў назвалі лаўрэатаў галоўнага творчага конкурсу для беларускіх незалежных медыйшчыкаў «Вольнае слова». Конкурс праводзіўся пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. 

Сярод пераможцаў – двое журналістаў «Салідарнасці».

У намінацыі «аналітычныя жанры» першае месца заняў Дзмітрый Косач з цыклам «Референдум» («Самый первый референдум в Беларуси: жестокая шутка истории»; «Почему победу Лукашенко на первом референдуме назвали "честной", но "подлой"»; «Каким был последний бой перед полным захватом власти Лукашенко»; «Референдум с «неприличной сценой»: как Лукашенко пошел против Путина»; «Нервозность Лукашенко и удовлетворенность Путина. 10 грустных и веселых моментов, которыми запомнится референдум-2022»)

У намінацыі «мастацка-публіцыстычныя жанры» другое месца заняла Анастасія Зелянкова з серыяй «Жанчыны» («Галина Макарова. Любимица Макаёнка и женщина с лопатой»; «Зоська Верас. Жанчынка з лясной хаткі, што стала цэнтрам прыцягнення беларускай інтэлігенцыі»; «Призывала на белорусском языке к неповиновению властям»; «Моцарт в юбке, закупавшая оружие для Калиновского»).

Усе вынікі конкурсу можна паглядзець тут.

Конкурс «Вольнае слова» праводзіцца штогод з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.1(17)