«Народ Беларусі мае права абараняць свой суверэнітэт і незалежнасць усімі даступнымі сродкамі»

Аб’яднаны пераходны к*бінет апублікаваў заяву «аб супрацьдзеянні пагрозам суверэнітэту і незалежнасці».

У звароце, адраваным міжнароднай супольнасці, нагадваецца пра неад’емнае права беларускага народа на самааброну ўласнай краіны ў адпаведнасці са Статутам ААН.

Аб’яднаны Пераходны К*бінет прызнае, што размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі адбываецца супраць волі беларускага народа. І што тым самым Расія парушае свае абавязацельствы перад Беларуссю па павазе яе незалежнасці і суверэнітэту.

Народ Беларусі мае права абараняць свой суверэнітэт і незалежнасць усімі даступнымі сродкамі, адзнчаецца ў заяве. А любое прымяненне сілы Расійскай Федэрацыяй супраць беларускага народа на тэрыторыі Беларусі будзе ўяўляць сабой акт агрэсіі супраць нашай краіны ў адпаведнасці з міжнародным правам.

АПК заклікае Еўрапейскі Саюз, ЗША, Вялікабрытанію, Канаду, Японію, іншыя дзяржавы і міжнародныя арганізацыі, у мандат якіх уваходзіць падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі, «прыняць усе магчымыя меры для аказання дапамогі беларускаму народу ў абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, што 16 чэрвеня Уладзімір Пуцін заявіў, што расійская тактычная ядзерная зброя ўжо знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(15)