Общество
Барыс ЖАЎТКОЎ, «Мы»

На кіраўнікоў БНФ падаюць дрэвы

Незвычайны выпадак здарыўся з машынай старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, калі той наведваў Берасцейскую крэпасць.

Як распавёў “Мы” старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі, па вяртанні з экскурсіі ён атрымаў сюрпрыз: на ягоным аўто ляжала дрэва.

На кіраўнікоў БНФ падаюць дрэвы

Палітык, дарэчы, прыйшоў у крэпасць не з забаўляльнымі мэтамі. Ён хадзіў аглядаць, як робяць дэкарацыі для фільма "Брэсцкая крэпасць".

— Пабудавалі пантонны мост без дазвола Мінкульта, без археалагічных даследванняў, а гэта — тэрыторыя старога горада.

Вярнуўся назад — пабачыў дрэва. Выклікаў МНС і міліцыю. Міліцыянты-дазнавацелі Ленінскага РАУС апісалі пашкоджанні і доўга абураліся, чаму іх выклікалі.

На кіраўнікоў БНФ падаюць дрэвы

Сам Шыманскі не лічыць тое, што адбылося, правакацыяй, звязанай з яго палітычнай дзейнасцю. Але ён збіраецца дамагчыся кампенсацыі матэрыяльных стратаў ад службаў, адказных за добраўпарадкаванне тэрыторыі.

— Добра, што не пацярпелі людзі. Брэсцкую крэпасць рэгулярна адведваюць кіраўнікі рознага рангу. Калі б дрэва ўпала на якога чыноўніка — паляцелі б галовы, — зазначыў у каментары “Мы” Зміцер Шыманскі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)