Общество

Кветкі – у народ! (фота)

Кампанія ярка апранутых маладых людзей на чале з Андрэем Кімам раздавала тульпаны мінакам, а дзяўчынка на хадулях выдувала мыльныя бурбалкі.

Гэты год атрымаўся незвычайным – акцыя прыпала на травеньскія дні, калі святочныя пенсіянеры павыпаўзалі на вуліцы паесці круасанаў, і для іх гэтыя кветкі былі, магчыма, прыемней за ўсё, што будзе адбывацца на вуліцах і па тэлебачанні заўтра. Кветкі таксама даставаліся маладым людзям, кіроўцам таксі і аўтобусаў...

Афіцыянткі кавярні "Upteka" жаліліся, што ў іх хутка скончацца ўсе шклянкі, бо яшчэ да самага вечара да іх усё прыходзілі і прыходзілі наведнікі з тульпанамі, і жывыя кветкі стаялі на кожным стале.

Працяг фотарэпартажу глядзіце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)