Гмах над Траецкім прадмесьцем

На сайце кампаніі па «Унівэрсальныя Юрыдычныя паслугі» выстаўленыя на продаж кватэры ў шматпавярховым элітным доме, які паўстане ля Выспы Сьлёзаў.

На сайце кампаніі «Унівэрсальныя Юрыдычныя паслугі» выстаўленыя на продаж кватэры ў шматпавярховым элітным доме, які паўстане над Траецкім прадмесьцем. Тэрмін здачы будынку — чацьверты квартал 2009 году.

Будучыя жыхары зробяцца ўладальнікамі эксклюзыўных апартамэнтаў з бездакорнымі краявідамі на найлепшыя архітэктурныя помнікі», а менчукі атрымаюць яшчэ адзін гмах у гістарычным цэнтры сталіцы.

Акрамя «грандыёзнага праекту ў самым сэрцы Менску» сайт кампаніі таксама прапануе кватэры ў дамах, якія будуць збудаваныя побач з сядзібай Прушынскіх ля самага Лошыцкага парку і на вуліцы Парніковай, напалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)