Общество
Eolonir

Благасфэра пра Купалаўскі тэатар і Міхалка

1 кастрычніка ў благасфэры пранеслася навіна: акторы Купалаўскага тэатру ўсчалі бунт. Нагодай для гэтага стала хвароба сп. Гарбуза, якога перад спэктаклем забрала “хуткая”. Тым ня меней, піша блогер kilgor-trautt, “дзесьці ў нэтрах дырэктарскага кабінэту ўзьнікла жаданьне спагнаць са сп. Гарбуза няўстойку”. Гэта й спрычынілася да канфлікту. Дыскусія пайшла ў бок ад пачатковай тэмы ды перакінулася на надзённыя праблемы тэатру. На знак пратэсту некаторыя акторы перайшлі на паўстаўкі.

Болей падра бязна пра гэта можна прачытаць вось тут. Як відаць з камэнтароў, большасьць інтэрнаўтаў адназначна ўхваліла дзеяньні актораў: маўляў, усе маўчаць, а справы ад гэтага лепей не стаюць.

“Крайнюю ступень дэградацыі Купалаўскага тэатру, — піша блогер, — відаць усім. Купалаўскі тэатар ужо даўно не ўзьнімаўся да ўзроўню творчае крызы. У рэпэртуары цалкам адсутнічае сучасная драматургія, рэжысура знаходзіцца на ўзроўні “адкрыцьцёў” 70-х гадоў, а геаграфія рэдкіх гастроляў не выходзіць за межы Радзянскага Зьвязу”. “Што будзе з нацыянальным тэатрам далей, шмат у чым залежыць ад мадэлі паводзінаў, абранай маладымі акторамі”, — падсумоўвае kilgor-trautt.

Справай тэатру заняўся Ўсевалад Янчэўскі, вядомы ідэёляг адміністрацыі прэзыдэнта. Хаця невядома, зазначае kilgor-trautt, на падставе якіх праўных актаў ідэёляг прэзыдэнцкае адміністрацыі выклікаў да сябе актораў “на спатканьне”, сустрэча ўсё-ткі адбылася. На спатканьне прыйшлі двое з трох актораў, якія на знак пратэсту супраць палітыкі адміністрацыі тэатра перайшлі на паўстаўкі – Ганна Хітрык ды Аляксандар Маўчанаў; Сьвятлана Зелянкоўская “аўдыенцыю” праігнаравала. Дэталі можна прачытаць вось тут.

Уся гісторыя з Нацыянальным тэатрам выкладзеная ў блогера kilgor-trautt у храналягічнай пасьлядоўнасьці.

Іншая тэма, якая закранула благасфэру – перапалка паміж Атмараві ды Міхалком наконт альбому “Маніфэст”, які быў выкладзены да вольнае спампоўкі ў Сеціве. Першы абвінаваціў Міхалка ў пустаслоўі ды прадуманым піяр-ходзе, той вельмі апэратыўна адрэагаваў на гэтыя выказваньні. Чытаць тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)