Як у Мінесоце адзначылі Каляды з зоркай, казой і лявоніхай

У лепшых беларускіх традыцыях!

У амерыканскім штаце Мінесота адсвяткавалі Каляды. Арганізатарамі выступілі дыяспара беларусаў у Мінесоце і аб’яднанне «ГосьЦі».

Для таго, каб адствяткаваць Каляды як след, у госьці запрасілі этна-музыку, спевака, фалькларыста Сержука Доўгушава, якi паказваў удзельнiкам, як нашы продкі адзначалі свята, і як гэтыя традыцыі могуць працягнуць беларусы сёння.

У гэты дзень беларусы ЗША пачулi традыцыйныя песні, калядныя гульні, танцы, абрады. Для таго, каб усім было не толькі весела, але і смачна, кожная сям’я згатавала ўлюбёную беларускую страву для агульнага стала.

Важнай часткай праграмы стаў аўкцыён падарункаў. Атрыманыя сродкі былі перададзеныя на падтрымку рэпрэсаваных беларускіх дзеячоў культуры.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)