Памёр палітык і дыпламат Пётр Садоўскі
Ва ўзросце 87 гадоў пайшоў з жыцця вядомы лінгвіст і палітык Пётр Садоўскі.
— Сябры, позна ўвечары памёр у хоспісе мой бацька Пётра Садоўскі. Развітанне заўтра, паведамлю дадаткова, — напісала дачка Садоўскага Аліна.

Пётр Садоўскі — палітык і дыпламат, кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся ў 1939 годзе ў Полацкім раёне. Скончыў Мінскае сувораўскае вучылішча і Мінскі педінстытут замежных моў. Выкладаў у Інстытуце замежных моў, Акадэміі навук, а таксама быў перакладчыкам на розных прадпрыемствах у Менску.
Садоўскі — адзін з падпісантаў першых лістоў у абарону беларускай мовы і культуры — петыцый, накіраваных у Маскву. Заснавальнік Беларускага народнага фронту і дэпутат Вярхоўнай Рады 12 склікання, член прэзідыума і старшынёй камісіі па замежных справах ВС.
У 1992 годзе Садоўскі быў прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, аднак пасля прыходу да ўлады ў краіне Аляксандра Лукашэнкі ў 1994 годзе быў звольнены.
Да пачатку 1996 года заставаўся ў парламенце, удзельнічаў у легендарнай галадоўцы дэпутатаў, якія спрабавалі супрацьстаяць устанаўленню дыктатуры Лукашэнкі.
Пасля, да 2004 года, выкладаў у Гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа нямецкую мову і беларусазнаўства. У 2008 годзе выйшла яго кніга ўспамінаў «Мой шыбалет».
Увесь час Пётр Садоўскі актыўна займаўся грамадскай і палітычнай дзейнасцю. Браў удзел у акцыях супраць «паглыбленай інтэграцыі» з Расіяй, за што быў судзімы ў 2019 годзе.
— Памёр Пётра Садоўскі. Абаронца роднага слова, дэпутат БНФ і першы амбасадар у Нямеччыне, удзельнік галадоўкі супраць прыніжэньня нацыянальнай годнасьці — і чалавек, чый голас заўсёды вылучаўся ў палітычным ды інтэлектуальным хоры. Скрозь гады, чую ягоны сьпеў на Плошчы купалаўскай «Тры дарожанькі» ў пераможны вечар 25 жніўня 91-га. Вечная Памяць, — написал его коллега по Верховному Совету Сергей Наумчик.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное