У Кіеве асудзілі манархіста, які хацеў аб’яднаць Беларусь і Украіну

Адэсіта-манархіста асудзілі ў Кіеве за замах на тэрытарыяльнае адзінства і недатыкальнасць дзяржавы.

Чатыры гады зняволення з адтэрміноўкай на два гады атрымаў 43-гадовы Васіль Астрынскі, які разгарнуў дзейнасць ад імя раней невядомай “праваслаўнай манархічнай партыі”.

Дзейнічаў ён у адзіночку. Астрынскі прыехаў у Кіеў, раздрукаваў у камп’ютарным клубе некалькі тысяч улётак, якія раздаваў у шматлюдных месцах. У іх ён заклікаў да знішчэння незалежнасці Украіны, узброенага паўстання, стварэння “манархічнага саюза” Беларусі і Украіны.

Ва ўлётках былі змешчаныя і антысеміцкія заклікі. У выніку “рэвалюцыянера” затрымалі прахожыя і здалі праваахоўнікам.

Судова-псіхіятрычная экспертыза прызнала Васіля Астрынскага псіхічна здаровым. На судзе ён прызнаўся, што шкадуе пра здзейсненае і што такім чынам “хацеў увайсці ў гісторыю”. Як паведамляе кіеўская газета “Сегодня”, Астрынскі паходзіць з Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)