The Washington Post: «Сустрэча з Ціханоўскай — шанец для Байдэна»

Уплывовая амерыканская газета заклікала прэзідэнта ЗША Байдэна сустрэцца з Святланай Ціханоўскай на наступным тыдні, калі яна будзе з візітам у Амерыцы.

Матэрыял выйшаў пад загалоўкам «Байдэн абяцаў падтрымліваць дэмакратыю. Цяпер у яго ёсць магчымасць паказаць на прыкладзе Беларусі, што ён настроены сур’ёзна».

У меркаванні рэдакцыі адзначаецца, што падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі Байдэн абяцаў змагацца супраць аўтакратаў, падтрымліваць дэмакратыю і правы чалавека. І сустрэча з Ціханоўскай — шанец для Байдэна.

Беларускага палітыка ў артыкуле называюць «усенародна абраным лідарам, абаронцам дэмакратыі, вяршынства закона і грамадзянскай супольнасці».

— Спадар Байдэн павінен сустрэцца з ёй у Белым доме, каб прадэманстраваць народу Беларусі і ўсяму свету, што Злучаныя Штаты гатовыя абараняць дэмакратыю і супрацьстаяць аўтакратам не толькі ў прэс-рэлізах, — гаворыцца ў публікацыі. — Спадарыня Ціханоўская знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы паміж дэмакратыяй і дыктатурай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(82)