Сьвятар патрабуе пакараць лекараў за сьмерць сына з COVID-19
Сьвятар Васіль Гасінец просіць Міністэрства аховы здароўя правесьці службовую праверку ў сувязі са сьмерцю 36-гадовага сына Андрэя, у якога выявілі COVID-19, піша Радыё Свабода.
Скаргу айцец Васіль аднёс у Міністэрства больш як тыдзень таму.
Ён лічыць, што лекары паліклінікі № 28, да якіх некалькі разоў зьвяртаўся сын, занадта доўга яго не шпіталізавалі і павінны быць за гэта пакараныя.
— Сын некалькі разоў хадзіў у паліклініку, некалькі разоў лекар прыходзіў дадому, але яго не шпіталізавалі, — кажа айцец Васіль. — Мы зь ім жылі ў адной кватэры і захварэлі адначасова. Мяне шпіталізавалі, у мяне была пнэўманія і каранавірус. А сын яшчэ заставаўся дома, прычым сымптомы ў яго былі цяжэйшыя, чым у мяне. Быў кашаль, потым пачалі балець рэбры. Кашаль у мяне быў ня так доўга, пакуль амаль тыдзень ляжаў у рэанімацыі. А лекарам шпіталя трэба цалаваць рукі і кланяцца да зямлі.
Айцец Васіль лекаваўся ў шпіталі МУС, бо раней служыў у міліцыі. А сын, супрацоўнік Дэпартамэнту аховы па Першамайскім раёне Менску, не пасьпеў прымацавацца да шпіталя МУС, дый на здароўе ніколі ня скардзіўся.
Андрэй памёр 5 траўня ў 10-й менскай бальніцы, калі айцец Васіль ляжаў у аддзяленьні пульманалёгіі. Сына шпіталізавалі толькі 23 красавіка.
— Калі б яго ў час шпіталізавалі, чысла 19-га ці 21-га, ён бы застаўся жывы. У яго быў рост 196 сантымэтраў, у яго не было ніякіх хранічных захворваньняў, — кажа айцец Васіль.
Атрымаўшы адказ зь Міністэрства аховы здароўя, айцец Васіль плянуе зьвярнуцца ў суд, пракуратуру і Сьледчы камітэт.
«Самая статичная статистика во всем мире». Новые цифры Минздрава по коронавирусу
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное