Общество

Стала вядома, якія змены чакаюць ПВТ пасля абурэння Лукашэнкі

ІТ-колы гадаюць, як трактаваць і чаго чакаць ад чарговага абурэння Паркам высокіх тэхналогій, якое Аляксандр Лукашэнка выказаў 11 чэрвеня, піша Наша Ніва.

«Мы многія працэсы там упусцілі. І што атрымалі: самыя, здавалася б, прасунутыя, самыя багаценькія і забяспечаныя — дзе яны апынуліся?», — сказаў ён.

ІТ-бізнэсоўцы інтэрпрэтавалі гэтыя словы як магчымую адмену льготаў. Але, як стала вядома «Нашай Ніве», рэакцыя сістэмы, найхутчэй, будзе іншай.

Сэнс рэформаў можа быць у тым, што ў статут ПВТ унясуць дапаўненне пра тое, што кампанія зможа быць выключаная з ПВТ у выпадку, калі яе работнікі замяшаныя ў «экстрэмісцкай дзейнасці».

Што такое «экстрэмісцкая дзейнасць», расшыфравана не будзе. А для разгляду такіх пытанняў у дырэкцыю парка будуць уведзеныя спецыяльныя работнікі ў аднолькавых туфлях, якія і будуць разбіраць спрэчныя кейсы.

Лёс самога Усевалода Янчэўскага незразумелы, бо ён мае як многіх недабразычліўцаў, так і многіх пакравіцеляў, сярод якіх і новы старшыня Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(34)