Общество

Сапелка: «Першы ў гісторыі судовы пераслед меркаванага сябра «эскадрону смерці»

Юрыст – пра швейцарскі суд над экс-спецназаўцам Юрыем Гараўскім, які прызнаўся ў саўдзеле ў выкраданні палітычных апанентаў Лукашэнкі.

Юрый Гараўскі

Юрый Гараўскі, былы супрацоўнік САХРа — атрада, які падпарадкоўваўся прэзідэнту Лукашэнку — паўстане перад крымінальным судом у швейцарскім Сэн-Галене, пiша Вясна.

Ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў гвалтоўных знікненнях трох ключавых палітычных апанентаў Лукашэнкі ў 1999 годзе. Судовае разбіральніцтва было ініцыяванае з прычыны крымінальных пазоваў сваякоў двух ахвяр і падтрымліваецца FIDH, TRIAL International і Праваабарончым цэнтрам «Вясна», якія адначасова падалі скаргу аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Юрый Гараўскі будзе прыцягнуты да адказнасці за гвалтоўныя знікненні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага 25 гадоў таму ў Беларусі.

Гэты крымінальны працэс прынцыпова адрозніваецца ад папярэдняй практыкі: упершыню грамадзянін Беларусі паўстае перад судом за гвалтоўнае знікненне з прычыны выкарыстання механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі.

Гэта таксама першае прымяненне ў Швейцарыі палажэння, якое прадугледжвае крымінальную адказнасць за дадзенае злачынства. Судовае разбіральніцтва запланавана на 19 і 20 верасня 2023 года.

— Першы ў гісторыі судовы пераслед меркаванага сябра «эскадрону смерці» Лукашенкі з'яўляецца магутным сігналам грамадству: правасуддзе па міжнародных злачынствах можа і будзе ажыццяўляцца незалежна ад дзяржаўных межаў і часу, якое прайшло з моманту здзяйснення злачынстваў, — заявіў Павел Сапелка, юрыст «Вясны». — Прынцып універсальнай юрысдыкцыі трывала і грунтоўна замацоўваецца ў судовых сістэмах. Крок за крокам мы дамагаемся таго, каб міжнародныя злачынцы не змаглі пазбегнуць адказнасці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(33)