Общество

Сяргей Варончык, Новы час

Палітвязні Брэсцкай крэпасці

Усе ведаюць пра абарону Брэсцкай крэпасці і Брэсцкі мір. А вось 90 гадоў таму ўсе толькі і казалі пра Брэсцкі працэс — адзін з найбуйнейшых працэсаў даваеннай Польшчы супраць апазіцыі.

На лаве падсудных увосень 1931-на году апынулася кіраўніцтва цэнтрысцкіх і левых партый Польскай рэспублікі, якія ўваходзілі ў апазіцыйны блок «Цэнтралёў».

Прычым трапілі яны за краты незвычайным чынам з пункту гледжання прававой працэдуры. У ноч з 9 на 10 верасня папярэдняга года ваенная і грамадзянская паліцыя арыштавалі больш за дзясятак апазіцыйных палітыкаў.

Пры гэтым арышты адбываліся без пастановы суда, а толькі па загаду кіраўніка МУС. На самой справе, акцыя была арганізавана па прамым указанні Юзэфа Пілсудскага. Апошні асабіста адрэдагаваў канчатковы варыянт спісу асоб, якія падлягаюць затрыманню.

У наступныя тыдні пасля першага хапуну на кароткі час былі арыштаваныя яшчэ каля 5000 чалавек, у тым ліку 84 былыя дэпутаты.

З усіх арыштаваных было адфільтравана прыкладна пару тузінаў асобаў (сярод іх, дарэчы, быў і трохразовы прэм’ер-міністр Вінцэнт Вітас), якіх накіравалі ў Брэсцкую крэпасць. Фартыфікацыйны пункт на Бугу на нейкі час ператварыўся ў імправізаваную турму.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(4)