Общество
Анастасія Зелянкова

Новыя кнігі для шчырых беларусаў

У серыі «Кнігарня «Наша Ніва» з’явілася два новых выдання. Гэта кніга для дзяцей «Капітан Танака» (Пластыландыя)» і зборнік кулінарных рэцэптаў традыцыйнай беларускай кухні «Наша страва».

“Капітан Танака” Алеся Кудрыцкага парадуе не толькі малых, але і іх бацькоў. Гэта кніга пластылінавых ляпілак, у якой сабраны вершы, карцінкі, коміксы з прыгодамі Капітана Танакі і яго рознакаляровых сяброў. Вялікая каляровая кніжка выдатна аздоблена і мае зручны фармат. Вашы дзеці атрымаюць не толькі майстар-клас па лепцы, але і сапраўднае задавальненне.

Яшчэ адным адным выдатным унёскам у беларускую справу стала кніга традыцыйнай беларускай кухні “Наша страва” (укладальнік Алесь Белы). Гэта не зусім звычайная кулінарная кніга. Нарысы, якія ўвайшлі ў яе, пісаліся на працягу васьмі гадоў. У кнізе апісаны стравы, што калісьці былі неад’емнай часткай штодзённага побыту нашых продкаў. Многія назвы гэтых страў сёння нічога не скажуць нашым сучаснікам: лазанкі, верашчака, вэнджаны паўгусак, калдуны па-тышкевічаўску, балероны, кіндзюкі... У кнізе сабраныя не толькі рэцэпты, але распавядаецца гісторыя і культурнае значэнне.

Набыць кнігі можна ў кнігарнях і прыватных распаўсюднікаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)