Всебеларусский марафон солидарности с политузниками. Ольга Шпарага: «Нужно говорить на всех языках, во всех странах о том, что происходит в Беларуси»

В субботу независимые беларусские СМИ, включая наше медиа, объединяются в 12-часовом всебеларусском онлайн-марафоне солидарности, чтобы собрать деньги для политзаключенных и их семей. Продолжить донатить можно в воскресенье, 30 июля.

Свои донаты политзаключенным можно послать через сайт salidarnasc.com или через сервис donate.stripe.

***

Па дадзеным на 15:30 30 лiпеня, сабрана болей за 490 тысяч еўра! Дзякуй усім, хто ўжо далучыўся! Майце на ўвазе, што данаціць можна да 23:59 30 ліпеня.

***
Анлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі Беларусі фінішаваў. Сума, якую сабралі беларусы па ўсім свеце на гэты момант — 355 тысяч еўра. Але збор працягваецца да 30 ліпеня і скончыцца ў 23.59 па мінскім часе.

***

На 21.30 па мінскім часе на лічыльніку анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі — больш за 342 тысячы еўра. Дзякуй усім нераўнадушным беларусам!

Піт Паўлаў: «Тая траўма з 2020-га нікуды не дзяецца»

— Было больш за сотню дваравых канцэртаў, сустрэчы з сотнямі, нават тысячамі людзей… Калі пачалі забіраць музыкаў — я не самы смелы чалавек у гэтым свеце, і кожны дзень, кожную секунду жыў пад гэтым ціскам, а потым гэта стала звычайным, нармальным адчуваннем.

Два гады я быў у Беларусі. І адзінай мерай бяспекі было, што адключаў тэлефон і геалакацыю. Каб зранку, калі прыйдуць і набяруць, каб яны не ведалі, што я за дзвярыма, і каб у іх быў выбар — зламаем дзверы, а там нікога, можа тады не ламаць?

Але ўнутры, канешне, адчуванне засталося. Я дагэтуль хаджу па Варшаве і бачу на пустой начной вуліцы паліцыянта — стаіць, па тэлефоне размаўляе, падымае на мяне вочы, і ўсё ўнутры напружваецца, што зараз ён выкліча дапамогу і мяне будуць «вінціць», кудысьці павязуць.

Пры тым я разумею, што не, гэтага нічога не будзе — ён стаіць тут, каб мне бяспечна было гуляць па Варшаве, выконвае свае абавязкі, як і мусіць. Але натуральна, тая траўма нікуды не дзяецца, яна засталася.

***

Цифра дня. Среди донатов сегодня нередко встречаются символические суммы в 23,34 евро — по аналогии с печально известной политической статьей КоАП. 

***

Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі — пра палітзняволеных журналістаў

— Беларускім журналістам нават не абавязкова было хадзіць на пратэсты, каб трапіць пад пераслед за прафесію — як, напрыклад, Генадзю Мажэйку з «Камсамольскай праўды», які ўзяў каментар па «справе Зельцара», зрабіў сваю працу і атрымаў 4 гады зняволення.

Выпадкі, пра якія неабходна казаць — вялікія тэрміны, такія, як атрымалі Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Ігар Лосік, тыя нашы калегі, хто знаходзіцца ў моцнай ізаляцыі за кратамі.  Некаторыя ў няволі без медычнай дапамогі: Ксенія Луцкіна ўжо два гады ў турме з пухлінай галаўнога мозгу, і фактычна не мае лекавання.

Агулам пад рэпрэсіі з пачатку выбарчай кампаніі прайшлі каля 400 нашых калег: затрыманні, збіццё, арышты і гэтак далей. На жаль, і лічба тых, хто за кратамі, не змяншаецца — на дадзены момант гэта больш за 30 чалавек.

***

Экс-палітвязень Алег Кулеша: «Пакуль мы не павернемся дадому, нас не трэба лічыць былымі»

— Пакуль мы не павернемся дадому і з нас не будуць афіцыйна знятыя ўсе артыкулы, ні мы сябе не лічым, ні нас не трэба лічыць былымі. Калі ў 1953 годзе выпускалі рэпрэсаваных людзей — ім прыйшлося чакаць 1964-га, 72-га, 76-га — і людзі згубіліся…

Таму мы ствараем Беларускую асацыяцыю палітвязняў. Спачатку ў Польшчы існавала закрытая суполка, якая мела назву «Былыя палітвязні», я туды трапіў — і мы спачатку зладзілі акцыю салідарнасці да 21 траўня, потым выставу ў музеі, і літаральна за месяц зразумелі, што суполка недастатковая, трэба выходзіць на больш сур’ёзны ўзровень.

Мы спяшаемся стварыць асацыяцыю, бо зараз пачнуць выходзіць людзі цэлымі стосамі. Першыя тэрміны (якія давалі ў 2020-м — С.) былі 2-3 гады, цяпер гэтыя людзі пачнуць выходзіць.

Але рэч у тым, што нават калі ты выходзіш — прабачце, цябе ўсё роўна пасадзяць. Як было і са мной. Мяне ратаваў BYSOL — фактычна, выйшаў з ІЧУ і пачалася эвакуацыя.

Навошта патрэбная яшчэ адна адмысловая асацыяцыя? Вось красамоўны прыклад: у нас вар’ят кіруе краінай — і паглядзіце, да чаго ўсё прыйшло. Так і тут. Палітвязні лепей за ўсіх будуць ведаць, што патрэбна іншым палітвязням. Да таго ж у нас існуе шчыльная сувязь «з зямлёю».

Але гэта не замінае нічыёй працы, ніякага іншага фонду альбо пляцоўкі. Бо станоўчыя вынікі могуць быць толькі ў супрацы, і мы шмат чым можам дапамагчы праваабаронцам.

***

Па стане на 20 гадзін па мінскім часе анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі сабраў звыш 300 тысяч еўра.

Ірына Чарняўка, жонка палітзняволенага журналіста Паўла Мажэйкі: «Калі вы перадасце палку каўбасы, яе будуць грызці»

— Калі садзяць кагосьці з тваёй сям’і, то садзяць усю сям’ю. Караюць адразу ўсіх, і дзяцей, і бацькоў. Гэта адбываецца раптоўна. І калі чалавек ні ў чым не вінаваты, не адчувае за сабой ніякага злачынства, ён да гэтага не гатовы, — расказала Ірына Чарняўка ў рамках анлайн-марафона салідарнасці.

Калі ты не рыхтаваўся да такога сцэнару, адчуваеш шок. Што адбываецца ў першыя гадзіны, у першыя дні — ты проста шукаеш чалавека, бо ён раптам перастае выходзіць на суязь, ты не можаш дазваніцца: тэлефон адключаны альбо ўвесь час скідваецца… Мы шукалі Пашу некалькі гадзін, пакуль проста людзі не прыйшлі да нашага дома і не сказалі, што там ходзяць нейкія, падобна, што ў вас ператрус.

***

Сумма помощи, собранная в ходе онлайн-марафона солидарности с политзаключенными, на 19 часов по Минску превысила 280 тысяч евро.

Философка, участница фем-группы КС Ольга Шпарага — о преемниках сталинских практик

— Помощь политзаключенным — это продолжение того, что мы делали в 2020 году и той борьбы за демократическую Беларусь, которую вели политические активисты раньше. Это наша ответственность и наша боль, наша связь с Беларусью в разных странах. То, что может нас объединять поверх любых споров.

Почему к политзаключенным такое жесткое отношение властей? Режим сам уже не скрывает, что речь идет о репрессиях сталинского образца. Задача уничтожить людей на разных уровнях, юоридическом, психологическом, физическом, чтобы ни в коем случае не возникало чувство, что они гражданы, что они способны бороться за свои права, друг за друга, способны критиковать режим.

Идея в том, чтобы сломить людей в тюрьме — и чтобы нам дать сигнал, что мы тоже ничего не можем сделать. Через пытки, которым подвергаются политзаключенные, режим сигнализирует о том, что любая активность будет вот так наказана.

В том, что режим делает политических заключенных «невидимыми», как минимум три посыла. Один из них — показать демократическим странам, что «в Беларуси нет политзаключенных».

Вместе с тем продолжается давление на политзаключенных, что о них якобы никто не думает и не помнит. Вышедшие на свободу беларусы рассказывают в интервью, что надсмотрщики все время об этом твердят: вам не приходят письма, вы никому не нужны.

И сигнал обществу: если вы попадете в тюрьму, возможно, мы вас там убьем или доведем до тяжелейшего физического состояния, и никто даже про это не будет знать.

На нас это накладывает дополнительную задачу: постоянно говорить о людях, насколько это возможно — поименно, называть кейсы, говорить о практиках сопротивления. Нужно говорить на всех языках, во всех странах о том, что происходит в Беларуси. От всех этих наших усилий зависит, насколько долго придется вести нашу борьбу.

***

Экс-начмед СИЗО: «По факту заключенному в определенный момент оказать помощь может быть некому»

Доктор Павел Перепелкин, врач-психиатр, который работал в СИЗО-7 Бреста терапевтом и начальником медчасти, рассказал в эфире онлайн-марафона солидарности с политзаключенными об особенностях медицины неволе.

— Человек может сказать, что ему плохо, и дальше ждать. А вот как дальше будет оказана помощь, и когда, зависит от ряда факторов. Должны быть конвоиры, должен быть медработник — а в пенитенциарной медицине и до этого было сложно с кадрами, сейчас, думаю, дефицит специалистов усугубился.

По бумагам в наличии терапевт, начальник медчасти, фельдшер или даже два, медсестра — а по факту в определенный момент оказать помощь может быть некому.

***

По состоянию на 18:00 по минскому времени онлайн-марафон солидарности с политзаключенными собрал более 258 тысяч евро.

Арцём Шрайбман — пра перамовы з рэжымам наконт палітвязняў

— Па маіх назіраннях за больш-менш паспяховымі кейсамі — гэта павінны быць непублічныя перамовы. Гэта павінны быць перамовы, якія мінімальна палітызаваныя, наколькі гэта магчыма.

То бок яны могуць весціся на ўзроўні сваякоў (палітвязняў — С.), людзей у сістэме, якія апякуюцца тым ці іншым чалавекам, дыпламатаў, якія маюць пэўны рэсурс. Напрыклад, польскія дыпламаты выцягвалі сваіх грамадзян. Калі да гэтага падключаюцца дэмакратычныя сілы, беларускія лідары — гэта абцяжарвае перамовы. У іх няма рэсурсу, які яны могуць пакласці на стол перамоў, то бок яны нічога не дадаюць, але сам іх удзел у перамовах, асабліва публічны ўдзел, для рэжыму значыў бы, што ён саступае з іх пункту гледжання тэрарыстам.

Таму зараз, мне здаецца, у тых адзінкавых выпадках, дзе гэта (перамовы аб вызваленні палітвязняў — С.) можа працаваць — гэта можа працаваць на вельмі непублічным трэку, які часам вельмі падобны на выкуп закладнікаў.

***

Пісьменніца Святлана Курс: «Я не адчуваю ніякай падзеленасці беларусаў»

— Браць права ў свае рукі — гэта пра беларусаў. Бачыце, які ціск аказваецца. Яны вырашылі прыйсці да кожнага, але дух наш не падае, хаця людзі і плачуць, людзям вельмі цяжка. Людзей калечаць — забіраюць здароўе, сем’і, бацькаўшчыну, а людзі стаяць і будуць стаяць, — пісьменніца Святлана Курс завітала ў эфір марафону салідарнасці з палітвязнямі.

Я не адчуваю ніякай падзеленасці беларусаў. Я вельмі захапляюся беларусамі, якія засталіся ў Беларусі, нашымі нязломнымі палітвязнямі, і нават зломленымі таксама захапляюся, бо не зламацца ў такіх умовах... Я б ужо зламалася тысячу разоў. Я не адчуваю раздзеленасці і не разумею гэтых спрэчак.

***

За первые 6 часов онлайн-марафона солидарности с политзаключенными Беларуси уже собрали 200 000 евро.

Весть о марафоне солидарности уже дошла до колоний и тюрем

Журналистка и бывшая политзаключенная Дарья Чульцова призвала не забывать о политзаключенных и искать способы их поддержки, так как это вдохновляет тех, кто находится за решеткой.

Дарья не сомневается, что весть о марафоне солидарности уже дошла до колоний и тюрем, ведь достаточно кому-то хоть как-то намекнуть об этом по телефону, и информация распространяется по так называемому «сарафанному радио».

***

По состоянию на 15:00 по минскому времени онлайн-марафон солидарности с политзаключенными собрал более 168 тысяч евро.

Муж Паліны Шарэнда-Панасюк: «Сын вельмі балюча ўспрымае навіны наконт Паліны і ўвогуле наконт таго, што адбываецца ў Беларусі»

Былы палітзняволены Андэй Шарэнда, які з’яўляецца мужам палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк, пра збіццё за кратамі якой нядаўна стала вядома, распавёў, як трымаюцца іх з Палінай дзеці, пакуль маці ў зняволенні.

— Апошні ліст ад Паліны прыйшоў у канцы сакавіка. Фактычна гэта быў адзіны ліст, які прарваўся за некалькі месяцаў, і цэнзура яго прапусціла толькі таму, што Паліна адрасавала яго не мне, а дзецям. Яна там, ведаючы сваё становішча, фактычна развітвалася з дзецьмі. Я не зачытваў дзецям гэты ліст, але старэйшы сын пазней прачытаў у навінах, што прыкладна было ў гэтым лісце.

Я стараюся менш казаць дзецям, што адбываецца з іх мамай у турме, бо яе зараз катуюць вельмі жорстка. Фактычна рэжым зараз забівае нашых родных у турмах. Мы бачым, што ахвяр становіцца ўсё больш, і я стараюся, каб дзеці аб гэтым не думалі. Для іх мама — герой, які працягвае змаганне, знаходзячыся за кратамі.

Старэйшаму сыну 14 год, ён ведае, што адбываецца ў Беларусі, чытае навіны. Яму не трэба нічога тлумачыць. Ён вельмі балюча ўспрымае навіны наконт Паліны і ўвогуле наконт таго, што адбываецца ў Беларусі, бо яго асноўнае жаданне — гэта каб вярнулася мама і мы ўсе разам вярнуліся ў нашу Беларусь. Тэма радзімы, якую вывучыла Паліна для маіх сыноў — гэта галоўнае. І ў нас няма пытання — мы безумоўна вернемся, калі адбудзецца наша перамога.

***

На марафоне солидарности с политзаключенными к 14:00 собрано почти 150 000 евро.

Класкоўская: Падтрымка людзей дапамагае прасцей перанесці гэтае пекла

Журналістка і былая палітзняволеная Вольга Класкоўская распавяла, чаму важна падтрымліваць палітвязняў.

— Гэта надае вельмі-вельмі шмат сіл, натхнення, энергіі палітвязням. А часамі думкі пра тое, што цябе падтрымліваюць і пераймаюцца за цябе, могуць выратаваць у вельмі крытычнай сітуацыі.

Я не буду хаваць таго, што мы праходзілі і праходзім праз розныя псіхалагічныя цяжкія моманты як то апатыя ці нават суіцыдальныя думкі. Калі мне было цяжка, я узгадавала лісты, вочы людзей, з якімі я ішла на маршах, якія мне пішуць — мяне гэта вельмі часта ўратоўвала.

Тое ж самае я магу сказаць пра іншых палітвязняў. Калі ты адчуваеш гэтую падтрымку, што за тваёй спінай стаіць столькі людзей, — прасцей перанесці гэтае пекла і выпрабаванні.

*** 

На марафоне солидарности с политзаключенными к часу дня уже собрано более 100 000 евро.

Стрыжак: «Салідарнасць не зменшылася»

Андрэй Стрыжак, сузаснавальнік фонду BYSOL падчас анлайн-марафону распавёў, што фонд распачаў адукацыйную праграму для былых палітзняволеных: першая пілотная група з 40 чалавек ужо пачалі сваё навучанне.

Таксама ён адзначыў, што зараз у BYSOL ёсць шматлікія магчымасці дапамогі палітзняволеным — гэта персанальныя зборы, а таксама медычная дапамога для тых, хто ўжо выйшаў на волю, збор грошай для дзяцей палітзняволеных, а таксама іншыя магчымасці.

— Мы бачым, як працуе наша салідарнасць проста зараз у прамым эфіры, і лічбы, якія змяняюцца на нашых вачах, кажуць, што салідарнасць не зменшылася і пра тое, што ўсё працуе, як і працавала, — кажа Андрэй Стрыжак пра салідарнасць беларусаў, якая захавалася дагэтуль.

Горбунова: Мы помним и политзаключенных, и их близких. Пусть об этом узнают и пропагандисты, и сами политзаключенные

Ольга Горбунова, представительница по социальным вопросам Объединенного переходного кабинета и инициаторка онлайн-марафона с политзаключенными, отметила, что полное название марафона звучит как «Нам не все равно, и пусть они об этом узнают».

— Наша задача, чтобы узнали все — и пропагандисты, и близкие политзаключенных, и сами политзаключенные.

Когда я была в СИЗО, я узнала, что в каждой камере есть телевизор и каждый вечер у нас была возможность смотреть пропагандистские новости. Главное выключить звук, и ты все увидишь. Там выкладываются скрины из Telegram, Facebook. Люди в колониях и СИЗО имеют возможность узнать, что проводится такой марафон. Мы помним о них и поддерживаем их близких!  

***

К полудню в поддержку политзаключенных было собрало уже более 70 тысяч евро.

Светлана Тихановская: «Младшая дочка через вечер плачет и вспоминает папу»

Светлана Тихановская присоединилась к марафону солидарности с политзаключенными и рассказала о своей личной боли.

— В основном мои вечера проходят с «малыми». Младшая дочка через вечер плачет и вспоминает папу. У наших детей сейчас присутствуют политзаключенные, война…Младшая дочка все просит у меня денег, говорит: «Я коплю на танк, чтобы папу освободить». Вот эта их реальность. Мы пишем письма, но с марта мы не получили ни одного письма (от Сергея Тихановского — С.), поэтому все очень тревожно для них.

А старшему сыну уже 13 лет, он подросток, все в себе. Когда младшая дочка начинает заводить разговор про папу, он отвечает: «У него все хорошо, ты не волнуйся, сестричка, папа скоро выйдет». Старается по-мужски успокаивать.

Светлана Тихановская отметила, что не показывала своим детям кадры, которые опубликовала недавно пропаганда. На видео, как сообщается, Сергей Тихановской в своей камере. Жена политзаключенного политика призналась, что не сразу узнана своего мужа на видео. 

— Мне пришлось пересмотреть несколько раз. Лицо не его, но особенности движения, тела — это он. Как он изменился, конечно…Это было очень больно. Но я увидела, что он жив. Надеюсь, это не подставное видео, потому что они еще специально навели камеру на дату, чтобы мы «убедились», что это он. Но зрелище страшное. Сергей — это моя ежедневная, ежечасная боль. Но ты сразу перескакиваешь на то, что таких людей тысячи.

***

К 11 утра собрано уже более 50 000 евро.

Александр Ивулин: Когда освобождаешься — ничего не заканчивается

Журналист и бывший политзаключенный Александр Ивулин рассказал, что даже почти спустя полгода после освобождения из мест лишения свободы, ему снятся кошмары.

— На зоне я спал нормально. Я вышел, все было классно первые месяцы, но сейчас начало «догонять». Последний месяц снится погоня, задержания, преследования, тюрьма, допросы. Когда не стало Пушкина (политзаключенный художник Алесь Пушкин умер 11 июля — С.), снился и он, ведь мы пересекались.

Эта история не про то, что ты выходишь из мест лишения свободы и все заканчивается. На самом деле начинается долгий процесс ресоциализации. В моем случае мне очень повезло, что очень много людей помогло. Очень важно устраивать такие марафоны, потому что важно помогать не только когда ты находишься в неволе, но и когда уже вышел на свободу, потому что очень важно вернуться потом в нормальное русло.

Девять политзаключенных подростков, которые встретили свое 18-летие за решеткой

Марафон солидарности с политзаключенным «Нам не все равно» открыли ведущие программы «Обычное утро» Константин Каверин и Людмила Милославская.

Они напомнили о политических заключенных, которые были задержаны, будучи несовершеннолетними. Это Никита Золотарев — на момент задержания ему было 16 лет, его приговорили к 4,5 годам лишения свободы.

А также Сергей Гацкевич, Денис Хазей, Эдуард Кудынюк, Александр Винярский, Иван Патейчук, Максим Имховик — этим политзаключенным на момент задержания было 17 лет, всех их приговорили к 3 годам воспитательной колонии.

Павлу Пискуну также было 17 лет на момент задержания, его приговорили 3 годам лишения свободы.

Артему Вотейховичу на момент задержания было всего 15 лет, суд над ним еще не прошел.

Ближайшими гостями марафона станут Александр Чернуха, Александр Ивулин, Светлана Тихановская, Кирилл Волошин, Никита Мелкозеров.

*** 
Перед стартом марафона было пожертвовано около 17 500 евро (из них накануне было собрано около 6 000), за первые 10 минут сумма превысила 20 000. После 40 минут с начала марафона эта сумма была уже более 30 тысяч..

Трансляция будет вестись одновременно на многих независимых YouTube-площадках с 10:00 до 22:00 по минскому времени.

С инициативой выступила представитель по социальной политике Объединенного переходного правительства Беларуси Ольга Горбунова и ее команда.

Среди гостей эфира будут экс-политзаключенные, журналисты, артисты, музыканты, эксперты, политики, включая лидера демсил Беларуси Светлану Тихановскую.

Все пожертвования будут собраны на единый счет, откуда собранные деньги будут распределены между фондами, инициативами и организациями, помогающими политзаключенным и их родственникам.

Организаторская группа призывает всех зрителей марафона, находящихся в Беларуси, позаботиться о своей безопасности: не делать репост, не лайкать и не комментировать трансляцию со своих личных аккаунтов, жертвовать деньги только через карты и аккаунты друзей и родственников, проживающих за границей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(32)