«І вось цяпер уявіце... »

Палітык і паэт нагадаў, чым могуць адгукнуцца Беларусі змены ў Законе «Аб ваенным становішчы».

Паэт і лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў працытаваў на сваёй старонцы ў Facebook заяву прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі пра магчымасць увядзення ваеннага становішча ва Украіне, і суправадзіў яе ўласным каментаром: «І вось цяпер уявіце: Украіна ўводзіць ваенны стан і спрабуе вярнуць Крым, які Расія абвясціла сваёй тэрыторыяй. Пуцін, вядома, заяўляе: «На Расію напалі!»

Што мусіць зрабіць Лукашэнка паводле новай (ягонай!) рэдакцыі Закона РБ «Аб ваенным стане», у якім цяпер запісана, што падставай для ўвядзення ваеннага стану ў Беларусі з’яўляецца не толькі напад на Рэспубліку Беларусь, але й на любую іншую дзяржаву-ўдзельніцу Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку (Расія, Арменія, Казахстан, Таджыкістан, Кыргыстан)? Ці ўявіце, што на Таджыкістан напалі талібы... Паводле новага Закона — гэта напад і на Беларусь... І нашых хлопцаў (такі Закон) выправяць ваяваць з талібамі.

Цяперашні беларускі рэжым мяняе й мяняе нешта ў законах — і ніякія змены не вядуць да лепшага.

Лукашэнкаўскія змены ў Законе «Аб ваенным стане» — наўпроставая пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну!

Вось пра што йшла гаворка ў маёй нядаўняй публікацыі «Вайна пад стрэхамі», калі нехта гэтага дарэшты не зразумеў...»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)