Ціханоўская: «Зараз нам як ніколі важна захаваць сябе»

Палітык звярнулася да беларусаў з заклікам скласці план дзеянняў на выпадак вайны.

— Сёння нам з вамі так важна паклапаціцца пра сябе і родных. Не дазваляць сабе лішняй панікі, а выдыхнуць, прымаць рашэнні спакойна. І калі ёсць нешта, што можна зрабіць, каб засцерагчы сябе, — лепей рабіць гэта загадзя, — піша Святлана Ціханоўская.

Яна прапануе беларусам зрабіць наступнае:

Пагаварыце з роднымі і сябрамі, абмяркуйце план дзеянняў на выпадак небяспекі.

Назапасьцеся наяўнымі грашыма, лепей у валюце, а яшчэ лепей — у розных валютах.

Абмяркуйце з дзецьмі правілы паводзінаў у стрэсавых сітуацыях і базавую бяспеку, можна нават правесці невялікую трэніроўку ў гульнявой форме.

Даведайцеся, ці ёсць у вашым раёне памяшканні, у якіх можна схавацца ў выпадку удараў з паветра, вызваліце іх ад лішніх рэчаў, пакіньце там мэблю і невялікі запас кансерваў.

Праверце хатнюю аптэчку, калі трэба — папоўніце яе неабходнымі сродкамі: бінты, бандажы, сродкі індывідуальнай абароны, антысептыкі, антыбіётыкі, заспакаяльныя сродкі і таблеткі для абеззаражання вады, а таксама тыя лекі, якія вам патрэбныя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(35)