Ціханоўская — пра вынікі дыялогу з прадстаўнікамі G7: «Свабодны свет нас падтрымлівае»
На сустрэчы міністраў «Вялікай сямёркі» упершыню ў гісторыі была прадстаўленая Беларусь і яе інтарэсы.
Святлана Ціханоўская прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў свету — Энтані Блінкена, Аналены Бербак, Дэвіда Кэмерана, Стэфана Сэжурнэ, Мэлані Жалі, Жазэпа Барэля, Антоніо Таяні — да гуманітарнага крызісу ў нашай краіне і яе паўзучай акупацыі Расіяй, паведамляе прэс-служба лідаркі беларускіх дэмсілаў.
Яна заклікала ўдзельнікаў да пошуку шляхоў вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў.
На саміце Святлана Ціханоўская заклікала міністраў працягваць падтрымку нашай грамадзянскай супольнасці і медыя, а таксама распавяла пра палітзняволеных:
— Нашыя людзі паміраюць у турмах. Мы гаварылі пра прыцягненне рэжыму да адказнасці — не толькі за вайну супраць Украіны, але і за рэпрэсіі супраць беларусаў.
Таксама лідарка дэмсілаў адзначыла, што ў гэтыя дні прымаецца важнае рашэнне аб дапамозе Украіне:
— І я спадзяюся, што яно будзе прынятае. Бо лёсы нашых краінаў узаемазвязаныя.
Ціханоўская выказала падзяку ўсім беларусам, якія працягваюць змагацца за перамены ў нашай краіне.
— Ведайце, свабодны свет нас падтрымлівае. А я буду рабіць усё магчымае, каб пытанне Беларусі не сыходзіла з міжнароднага парадку дня.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное