Политика
Мікола Чарняўскі

Апазіцыя – Парламенцкай асамблеі АБСЕ: што ж вы робіце?!

На сустрэчы з дэлегацыяй спецыяльнай рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая знаходзіцца 21 cнежня з візітам у Мінску, лідэры апазіцыі прапанавалі ПА АБСЕ задумацца над сваёй дзейнасцю і падвесці вынік сваіх 10-гадовых дачыненняў з беларускімі ўладамі.

Дэлегацыю ПА АБСЕ, якія 21-22 снежня правядзе ў Мінску шэраг сустрэч, узначальвае шведскі дэпутат, баранэса Сесілія Вінгстрам. Дэлегацыя мела размову з Юрыем Губарэвічам, Зміцерам Дашкевічам, Аляксандарам Казуліным, Сяргеем Калякіным, Анатолем Лябедзька, Анатолем Ляўковічам і Віталем Рымашэўскім.

Як расказаў «Салідарнасці» Анатоль Лябедзька, размова атрымалася канструктыўнай з элементамі крытыкі.

– У адрозненне ад іншых еўрапейскіх структур Парламенцкая асамблея АБСЕ мае іншыю стратэгію ў дачыненні да беларускіх улад. У 2000-м годзе яны легітымілізавалі Нацыянальны сход і з таго часу мелі стасункі з ім (прэ гэтым іншыя структуры яго не прызнавалі). Беларускія дэпутаты ім тады казалі: прызнайце нас, бо як жа мы зможам дэмакрытызавацца? Але як паказала практыка за гэтыя 10 год беларускія ўлады прынялі ўсё рэпрэсіўнае заканадаўства, – сказаў «Салідарнасці» Анатоль Лябедзька.

Па словах старшыні АГП, апазіцыя зрабіла ПА АБСЕ прапанову падвесці на наступнай сесіі вынік сваёй 10-гадовай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі.

У размове з дэлегацыяй спецыяльнай рабочай групы па Беларусі прадстаўнікі апазіцыі таксама адзначылі, што з пачаткам лібералізацыі якасных зменаў у Беларусі не адбылося.

Па дадзеных «БелаПАН», у панядзелак дэлегацыя замежных дэпутатаў сустрэнецца з віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў, кіраўніцтвам Цэнтральнай выбарчай камісіі і Міністэрства юстыцыі. На 22 снежня запланаваны сустрэчы ў МЗС.

Нацыянальны сход Беларусі ўдзельнічае ў працы ПА АБСЕ з 2003 года. Тады ж у Мінску быў адкрыты офіс АБСЕ. Яго мандат працягваецца кожны год са згоды беларускіх улад. На 2010 год мандат яшчэ не падцверджаны. «Аб’ектыўных прычын для існавання палявой прысутнасці АБСЕ ў Беларусі няма», – адзначыў яшчэ у верасні кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)