Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка возьмуць шлюб

Вяселле пройдзе восенню у калоніі у Горках, дзе лідар Маладога Фронту адбывае двухгадовае турэмнае пакаранне. Пра гэта ў лісце паведаміў сам Зміцер Дашкевіч.

Маладзёны вырашылі ўзаконіць свае адносіны не чакаючы вызвалення і цяпер афармляюць усе неабходныя дакументы.

– Сведкаў і вясельнага фатографа ў калонію хутчэй за ўсё не пусцяць, аднак самі маладыя пасля заключэння шлюбу спадзяюцца атрымаць ад адміністрацыі дазвол на пазачарговае спатканне, – распавяла Настасся Палажанка.

Самая ж галоўная праблема на сённяшні дзень, па словах маладых, тое, што канфіскаваны пашпарт Дашкевіча працягвае знаходзіцца ў КДБ. Галоўны дакумент маладафронтаўскага лідара забралі падчас аднаго з зімовых ператрусаў, аднак і гэтую перашкоду, спадзяецца Наста, удасцца пераадолець.

Нагадаем, Зміцер Дашкевіч быў затрыманы з сябрам Эдуардам Лобавым ў сталіцы 18 снежня 2010 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, за тое, што быццам бы збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава.

24 красавіка Дашкевіч быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі, а ягоны сбяра – да чатырох. Мінскі гарадскі суд 17 чэрвеня пакінуў прысуд Зміцеру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву без зменаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)