Скандалы

Жыхар Новай Баравой, якому пагражалі пісталетам: Білі каля машыны па галаве, ляжу ў бальніцы з ЧМТ

Збіты невядомымі ў трэніках ля ўласнага дома Віктар Мароз расказаў Нашай Ніве, як цяпер сябе адчувае і што ўчора адбылося.

«У раёне 22-х гадзін выйшлі ў двор прагуляцца з сынам і жонкай, у нас там усё агароджана. Сустрэў таварыша, гаворым, і во — бяжыць мая суседка, за ёй нехта ў трэніках, пачынае штурхаць, на відэа ўсё добра відаць.

Я пытаюся, ты хто такі? Ён нічога не адказвае і дастае пісталет, побач стаіць яго «калега». Потым цераз плот чалавек 10 пераскокваюць, першыя двое на мяне паказваюць: «Ён».

Мяне пачынаюць ламаць, цягнуць у машыну. Хто гэта такія, я дагэтуль не ведаю. Каля машыны пачынаюць біць: «Дзе ты бачыў, каб табе нешта паказвалі?». Гаворка пра пасведчанне, імаверна, бо я прасіў паказаць яго, калі гэта супрацоўнікі міліцыі. Бо нішто ж не ўказвала на тое, што гэта ахоўнікі правапарадку. Ну мяне павалілі на зямлю, білі па галаве, па патыліцы, па шыі.

Потым закінулі ў машыну. Мы ехалі нядоўга — перасадзілі ў бус, там на каленях я даехаў да Першамайскага РУУСа. У РУУСе стала кепска, пачало ванітаваць, выклікалі хуткую гадзіны праз дзве, потым прывезлі ў Бальніцу хуткай дапамогі.

Цяпер знаходжуся ў бальніцы. У мяне страсенне мозгу, чэрапна-мазгавая траўма, баліць сківіца, ёсць сінякі. Асноўная скарга — галава баліць», — сказаў Віктар.

Очевидцы – о задержаниях во дворах: «Неизвестные кричали: «Лицом к стене!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(13)