Общество

Журналіст Аляксандр Тамковіч у шпіталі, патрэбныя донары

Яго дачка просіць людзей здаваць кроў, каб можна было зрабіць пераліванне.

Паводле слоў дачкі журналіста, у бальніцы агучылі такую думку: «Ён у вас памірае, а ў нас крыві і так мала. Калі нехта для яго здасць наўзамен, то перальём», паведамляе НН.

— Тата — зноўку трапіў у шпіталь, яму патрэбнае пераліванне крыві (вельмі нізкі гемаглабін) і кампанентаў (трамбацыты). Пры ягоным тэрмінальным дыягназе ідуць на гэта неахвотна, асабліва калі казаць пра трамбацыты.

Дакладнай інфармацыі наконт працэдуры мэтавага донарства нідзе, на жаль, знайсці не магу, напісала запыты, але калі адкажуць, невядома. Таму прашу, калі маеце такую магчымасць, здайце кроў, на месцы спрабуючы адрасаваць яе канкрэтна для таты, Аляксандра Тамковіча. Ён у трэцяй бальніцы ў Мінску. Дата нараджэння 09/11/1963. Група крыві значэння не мае, — кажа дачка журналiста.

У Аляксандра Тамковіча дыягнаставаны рак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)