ЖРЭА не будзе да суда высяляць БНФ з офіса
Камунальнікі плануюць вырашыць пытанне праз суд і спагнаць з партыі ўсе выдаткі, але гвалтоўна выганяць палітыкаў не збіраюцца.
Дамова арэнды офіса на Машэрава, 8 паміж Партыяй БНФ і ЖРЭА Савецкага раёна скончылася 1 красавіка. Але фронтаўцы адмовіліся пакідаць памяшканне. Кіраўнік ЖРЭА паведаміў Еўрарадыё, што цяпер высяляць Управу будуць праз суд.
Кіраўнік ЖРЭА: "Калі арганізацыя на сённяшні дзень адмаўляецца высяляцца ва ўсталяваным парадку... Гэтае памяшканне патрэбнае, і мы іх папярэджвалі. Калі няма дабраахвотнага высялення, значыць, мы будзем падаваць і вырашаць свае адносіны ў судзе. Як прысудзіць суд, так і будзе".
Пры гэтым, па яго словах, Управу партыі не будуць выганяць да рашэння суда.
Кіраўнік ЖРЭА: "Потым ім проста налічым у арэндную плату ўсе затраты, звязаныя з гэтым, і выставім. За ўсё трэба плаціць".
Нагадаем, 28 сакавіка Партыя БНФ падала скаргу ў Мінскі гарадскі гаспадарчы суд, але дата пасяджэння пакуль не прызначаная.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное