Жонка Андрэя Дынько: «Яшчэ пахаванне Ашурка яго спыніла»

Жонка шэф-рэдактара «Нашай Нівы» і галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько напісала пра паратрус у іх дома.

Фото Delfi

– У вашего мужа очень большая библиотека, мы тут на долго. Агулам прабылі гадзіны 4.5, – напісала Наталя Дынько. – Я толькі зараз патроху аднаўляю сувязь. Забралі мае тэлефоны і працоўны ноўт. Нават зараз пішу з тэлефона, на якім западаюць літары. Але гэта ўсё дробязі.

Я не ведаю, што напісаць пра Андрэя. Ён мог з'ехаць, але застаўся. Бо любіць Беларусь. Мы з ім размаўлялі на гэту тэму пасля разрома TUT.BY. Тады ён сказаў: Пачобуту прапанавалі з'ехаць, але ён застаўся.

І яшчэ пахаванне Ашурка яго спыніла, так мала там было людзей, бо шмат хто ўжо з'ехаў. «Калі і я з'еду, то хто застанецца».

Нагадаем, Андрэй Дынько затрыманы на 72 гадзіны як падазраваны па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» збівалі пры затрыманні. Ягор Марціновіч атрымаў траўму галавы

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(25)