Комментарии
Зянон Пазьняк

Заўтра было ўчора

Нападзеньне пуцінскай Расеі на Украіну раптам прасьвятліла розум некаторым беларускім інтэлігентам-дэмакратам.

Яны зьдзіўлена сталі круціць шыяй, азіраючыся па баках і разгублена лямантуючы: "А я-яй, аказваецца Расея агрэсар, імпэрыяліст, фашыст, а я-яй, як гэта сталася... на Украіну... неверагодна..." і г.д. Усё гэта выглядае крыху камічна, як чалавек, які прачнуўся на пажары. Але мне ня сьмешна. Гром грымнуў – мужык перажагнаўся. І тое добра.

Прырода такой хваробы (зацямненьне розуму) – клясычная і добра вядомая. Гэта нацыянальная сьлепата і несьвядомасьць самых сябе плюс замбаваньне варожай прапагандай, пачынаючы ад дзіцячага садка і антынацыянальнай школы. Зомбі жывуць у нерэальным сьвеце, якога няма, які не існуе, і гатовыя патрашыць рэальных людзей за іх рэальнасьць. Вось у гэтым небясьпека ад зомбі. Ён не бывае пасыўным. Зомбі – гэта агрэсія супраць рэальнасьці.

Руская прапаганда, апраўдваючы агрэсію, выдае манбланы фантастычнай і тупой ілжы супраць украінцаў, разьлічанай на самую прымітыўную сьвядомасьць і нізкія інстынкты людзей.

Варожая пазыцыя расейцаў супраць украінцаў і беларусаў была ўвесь час, адразу як толькі ў канцы XVIII стагоддзя масква з Эўропай падзялілі Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую. Пазыцыя выяўлялася ў гнюсных сэнтэнцыях рускіх чыноўнікаў і цароў, у подлай імпэрскай літаратуры ад Дзяржавіна да Някрасава.

Аналізуючы цяперашняе расейскае грамадзтва, рускую палітыку і прапаганду пуцінскага гэбізму, заўважаем наколькі дакладна і адэкватна ўкладваецца ўсё ў клясычную сістэму імпэрскага нацыянал-фашызму. Новае тут толькі энкавэдзісцка-праваслаўны ўхіл і тэрмін "праваслаўны фашызм", які хутка распаўсюджваецца (і ня толькі ў межах РПЦ).

Агульнае, што яднае ўсе фашызмы, – гэта антычалавечая ськіраванасьць, агрэсія і імкненьне аўтарытарна перабудаваць сьвет пад ідэалягічную дактрыну ўлады. Вялікую ролю іграе інфармацыйная вайна.

Як і гёбельсаўская нямецкая, так і гэбісцкая прапаганда рускіх вылучаецца надзвычайнай тупасьцю ў хлусьні, цынізмам і нахабствам ілжывых сцьвярджэньняў. Тут тыповы для фашызму разьлік на самыя прымітыўныя інстынкты, на культурна неразьвітыя групы людзей. Чаго вартая толькі іхняя "ідэалёгія" разбурэньня ўкраінскай дзяржавы. Рускія дамарослыя "тэарэтыкі" "православного" і пуцінскага фашызма на поўным сур'ёзе пачалі хорам і крыкам сцьвярджаць, што ні ўкраінскай нацыі, ні народа, ні ўкраінскай мовы не існуе ў прырдзе. Украінскі народ, маўляў, прыдумалі на Захадзе і найперш аўстрыякі, каб зьнішчыць Расею.

Захад і аўстрыякі прыдумалі таксама украінскую мову і адарвалі такім чынам цэлы кавалак Расеі, накінуўшы рускім украінскую мову і перарабіўшы рускіх на ўкраінцаў. Гэтая біліберда для дэбілаў паўтараецца з дня ў дзень, запаланіла Інтэрнэт і TV, выступаюць рускія нібыта "вучоныя", вяшчаюць і ківаюць галовамі ў такт шызоіднай прапагандзе.

Фашысты паўсюдна ведаюць, што рэальна адукаваных людзей няшмат, а абывацеляў (“з адукацыяй”) маса і калі кожны дзень для масы масава і афіцыйна пароць лухту, то маса ў яе паверыць. Рыхтавалася такая гёбэльсаўшчына даўно, яшчэ ў 90-х гадах. Ўжо тады нянавісьць да украінцаў і беларусаў пачала расьпіраць некаторых так званых "рускіх дэмакратаў" ад лексічна скрыўленых рускіх генэралаў да пісьменьніка Салжаніцына (які аказаўся асобай недалёкай).

Што характэрна – рускі імпэрскі фашызм выявіўся дакладна па схеме Чэрчыля. Пуцінскія фашысты ў сваёй прапагандзе называюць нацыянальна-дэмакратычныя рухі народаў і заходнюю дэмакратыю "фашызмам" і брэшуць, што яны змагаюцца супраць гэтага "фашызма". У выніку такой прапагандысцкай бязглузьдзіцы мы зьяўляемся сьведкамі поўнай кашы ў галаве фашызаванага рускага абывацеля, для якога "фашыстам" горшым за Гітлера стаўся цяпер Стэпан Бэндэра, якога, дарэчы, гітлерцы, за нелаяльнасьць да фашыстаў кінулі ў канцлягер Заксэнгаўзен і трымалі там з 1941 па 1944 год.(Праўда, для зомбі гэта ня мае ніякага значэньня.)

Ёсьць тым часам адна заканамернасьць: кожная адкінутая грамадзтвам збанкрутаваная дзяржаўная ідэалёгія (нават у свой час самая магутная) пры рэстаўрацыі яе зноў да сістэмнага сацыяльна-палітычнага жыцьця паўтараецца як разбуральны фарс і крывавая трагікамэдыя. Ад гэтага яна ня робіцца менш небясьпечнай, але будучыні ў яе няма.

Мяркую, што варта было б напісаць як гэбісцкая палітыка пачыналася за часы СССР (бо адсюль вырастае фашысцкі рэванш). Але пра тое ўжо мной шмат гаворана і напісана ў 90-х (хто меў вушы, той чуў). Тым больш, што сёньня ўжо груба ў лоб за сымвалічнай нашай мяжой раве рэальны самаісна сам даўно сьпечаны рускі фашызм. Бяда толькі, што цяперака за доўгі час антыбеларускага рэжыму ў новым прапагандысцкім рабстве вырасла новае пакаленьне сьляпых, якім збольшага ніякая інфармацыя не дапаможа, калі пуста ў душы.

Пакапаўшыся ў мінулым раней гавораным, я выбраў даўняе інтэрв'ю пра той час (і пра сёньняшні дзень), якое я даваў маладому журналісту Аляксандру Лукашуку для рускамоўнай газэты "Знамя юности" і якое было надрукаванае (З.Ю. адмовілася) ў "Народнай Газэце" ў нумары за 23-30 кастрычніка 1990 года. Ніжэй прапаную вытрымкі (сканы) з таго тэксту пра дачыненьні з Расеяй.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)