Лукашэнка быў, ёсць і будзе савецкім чалавекам. Так, аўтакратыя і ўлада для яго — гэта першараднае, але алгарытмы, якімі ён карыстаецца, заўсёды будуць савецкімі.
Заснавальнік «Белага легіёна»: «У Беларусі ствараюць «паралельны» народ»
Нядаўна Лукашэнка заявіў аб рэфармаванні Міністэрства унутраных справаў. Заснавальнік «Белага легіёна» кажа, што яшчэ рана меркаваць, якія менавіта рэформы могуць адбыцца.
— Пакуль я б акцэнтаваў увагу толькі на тым аспекце, што Лукашэнка яскрава дэманструе, што яго больш за ўсё хвалюе, — кажа Сяргей Бульба ў інтэрв’ю «6TV Bie*arus». — Лукашэнка баіцца свайго народу. Па словах сілавікоў, яны ацэньваюць патынцыйна «спячы мільён незадаволеных». Таму задача — абараніцца ад свайго народу.
Сяргей Бульба таксама выказаўся пра стварэнне «патрыятычных клубаў» у Беларусі для дзяцей, куда набіраюць ужо з дзевяці год.
— Мы можам цалкам гаварыць пра стварэнне «паралельнага» народу, аб стварэнні паралельнай рэчаіснасці.
Носьбіты свядомасці, хто памятае, што мы нашчадкі ВКЛ, што мы беларусы-літвіны, — для яго гэтыя людзі непатрэбны, бо гэта людзі, якія носяць у сабе ген свабоды.
Відавочна, Лукашэнка дзейнічае па алгарытмах стварэння КНДР. Адзінае адрозненне, што там усе ж-такі пралічылі самых актыўных і адстралялі пэўную колькасць, а у нас паціху выціскаюць людзей з краіны.
Каб мы, носьбіты гэтага гена свабоды, не заміналі ім будаваць мілую ім Паўночную Карэю.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное