Замежны ваяж Лукашэнкі. Як прапаганда выдае за прарыў тое, у чым Літва і Латвія пераўзышла Беларусь у шмат разоў

Журналіст Радыё Свабода Дзмірый Гурневіч прааналізаваў хвалебныя словы прапагандыстаў і рэальныя факты.

— Ужо другі тыдзень дзяржаўныя каналы ў Беларусі ў экстазе. Аляксандар Лукашэнка паехаў за мяжу і гэта … не Расея. І ён не проста паехаў, а вырашае там лёс планеты, — піша Дзмітрый Гурневіч. — У «Советской Белоруссии» нават наракаюць, што замежных візітаў так шмат, што трэба было б прысвячаць ім асобную праграму.

Мы вырашылі выручыць землякоў і прааналізавалі гэтыя паездкі.

На дзяржканалах грымяць пра прарыў, што Беларусь выганіць з Афрыкі каланіялістаў, а з Арабскімі Эміратамі пакажа іншым, як трэба працаваць.

Факты ж такія, што ў нашых меншых суседзяў, Літвы і Латвіі, таваразварот з усімі краінамі, дзе пабываў Лукашэнка, большы чым у Беларусі.

Напрыклад, літоўцы прадаюць у Кенію прадукцыю на суму, якая ў 6 разоў большая за беларускі экспарт. А ў чатыры разы меншая Латвія прадае ў Эміраты больш, чым мы. У Экватарыяльную Гвінею Беларусь хіба нічога прадае, літоўцы — на паўмільёна. І такіх фактаў значна больш.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(52)