З пратэстоўцаў патрабуюць аплаціць паслугі спецназа

Ад людзей, якія перакрылі беларуска-польскі памежны пераход «Брузгі» у знак нязгоды з увядзеннем абмежаванняў на вываз паліва з Беларусі, патрабуюць аплаціць паслугі спецназу, што разганяў і затрымліваў пратэстоўцаў, а таксама кампенсаваць страты прастою самой мытні.

Асуджаным удзельнікам стыхійнай акцыі, што прайшла на памежным пераходзе 11 чэрвеня, супрацоўнікі міліцыі накіравалі адмысловыя плацёжныя патрабаванні, а ў выпадку іх невыканання абяцаюць спагнаць грошы судовым парадкам. Распавядае гродзенскі актывіст Мікола Баўсюк.

- З людзей, якіх аштрафавалі, яшчэ патрабуюць звароты матэрыяльнай страты, як яны пішуць у сваіх позвах. Сталі шукаць у інтэрнэце хлопцы і знайшлі што за тое, што, нібыта, выклікалі спецназ. Значыць, спецназу няма чым плаціць, калі яны хочуць з людзей зыскаць. І 660 тысяч – для мытні.

Падчас стыхійнай акцыі 11 чэрвеня на беларуска-польскім памежным пераходзе “Брузгі” міліцыяй было затрымана 35 чалавек, якім было адмоўлена у выездзе з Беларусі па прычыне наяўнасці у аўтамабільных баках іх машын бензіну і дызельнага паліва у аб’ёме большым, чым тым, на якім можна было б даехаць да бліжэйшай аўтазапраўкі – а менавіта так Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі афіцыйна растлумачыў абмежаванні на вываз паліва за мяжу Беларусі пры перасячэнні граніцы часцей чым адзін раз у пяць сутак.

Аплачваць паслугі спецназаўцаў аўтааматары пакуль не спяшаюцца і заяўляюць, што збіраюцца звярнуцца ў гэтай справе у абласны суд.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)