Экономика

Якi зараз сярэдні заробак у Польшчы

Спойлер: ён адрозніваецца ў разы. Адчуйце розніцу.

Фота: Kinga Krzeminska / Getty Images

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала дадзеныя аб заробках і занятасці ў Польшчы ў кастрычніку, Па звестках Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, сярэдні заробак у сектары прадпрыемстваў у кастрычніку склаў 7544,98 злотых (гэта больш за 1880 даляраў), гэта значыць на 12,8 працэнта вышэй, чым у аналагічны перыяд мінулага года, са сапсылкай на Польскае радыё паведамляе Наша Нiва.

Найбольшы рост датычыцца галіны здабычы карысных выкапняў.

Але гэта заробак «бруднымі», «чыстымі» заробак складзе прыкладна 5281 злоты, або 1320 даляраў.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення таксама паказваюць, што ў кастрычніку занятасць у сектары прадпрыемстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізілася на 0,1 працэнта. У мінулым месяцы ў ім было амаль 6,5 мільёна штатных працоўных месцаў.

Дадзеныя датычацца прадпрыемстваў, дзе працуе больш за дзевяць чалавек.

У Беларусі ў верасні сярэдні заробак «бруднымі» склаў 1939 рублёў і 80 капеек. Гэта, калі лічыць па сярэднім курсе еўра за верасень (3,4842) 605 даляраў «бруднымі», і каля 520 даляраў «чыстымі». То-бок, у два з паловай разы менш, чым у Польшчы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(17)