У многіх гарадах Еўропы мясцовыя ўлады ўзялі пад абарону пчолаў ды іншых насякомых-апыляльнікаў. Для гэтага ёсць сур’ёзная прычына: гэтыя надзвычай карыстныя насякомыя выміраюць з-за дэградацыі іх натуральнага асяроддзя.
І справа не толькі ў прымяненні сельскагаспадарчай хіміі і агульнага пагаршэння экалогіі. Дагледжаны газон радуе вока дбайнага гаспадара, але зусім не дае ежы пчолам ды чмялям. А з ростам дабрабыту колькасць газонаў толькі павялічваецца.
Карысць пчолаў ды іншых апыляльнікаў немагчыма пераацаніць. Лічыцца, што дзякуючы пчолам, якія апыляюць у тым ліку і культурныя расліны, мы маем да трох чвэрцяў харчовых прадуктаў.
Таму і сталі з’яўляцца пасярод гарадоў кветкавыя лугі, якія цягам лета не косяць камунальныя службы. У суседняй Польшчы дзясяткі паселішчаў далучыліся да праграмы «Гарады, прыязныя да пчол».
Напрыклад, у Беластоку мясцовыя ўлады арганізавалі гарадскі пчальнік: некалькі старых борцяў, прывезеных з усяго Падляшша, а таксама новыя вуллі паставілі пасярод гарадской пусткі. А вакол іх кветкавы луг і пладовыя дрэвы, а таксама невялікія палі сланечнікаў і рапсу.
Вось як гэта выглядае:
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное