Коктейль

Як Багушэвіч стаў байкерам, а Багдановіч — хіпсцерам

Гродзенскі студэнт стварыў іранічны праект «Падарожнікі ў часе», у якім выбітныя дзеячы беларускай гісторыі XIX-XX стагоддзяў паўсталі ў новых і незвычайных вобразах.

Студэнт з Гродна Аляксандр Перагудаў стварыў на сваёй старонцыў Фэйсбуку іранічны праект, у якім выкарыстаў вобразы славутых беларусаў.

«Паважаныя сябры! Вашай увазе прапаноўваецца праект “Падарожнікі ў часе”, у якім у новых вобразах паўстануць выбітныя дзеячы беларускай гісторыі XIX-XX стагоддзяў. Згодна з іх знешнасцю і узростам я паспрабаваў уявіць, як бы яны выглядалі, калі б жылі сёння побач з намі. Вельмі спадзяюся, што гэтыя працы не пакрыўдзяць нікога. Памятайце, што ўсё гэта толькі мая фантазія. Прыемнага прагляду! », напісаў Аляксандр у прадмове да альбому.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)