Ягор Марціновіч з СІЗА: У камеры — 19 чалавек, няма чым дыхаць

Пагоршыліся ўмовы ўтрымання галоўнага рэдактара «Нашай Нівы», ужо чацвёрты месяц ён знаходзіцца ў СІЗА па абсурдным абвінавачванні.

Па словах сваякоў, цяпер у камеры Ягора — 19 чалавек, камера — у падвальным памяшканні, акна няма, ёсць толькі невялікі праём пад столлю, — вось і ўся вентыляцыя, паведамляе Наша Ніва. Сітуацыю ўскладняе сезон рэспіраторных захворванняў.

Ягор просіць родных перадаць парады па методыках, як дыхаць, калі не хапае паветра. І папярэджвае, што ў такіх умовах не мае сілаў падрабязна адказваць на лісты.

Адміністрацыі СІЗА вядома аб праблеме з вентыляцыяй у камеры.

Напісаць нашаніўцам можна па адрасе:

СІЗА-1, вул. Валадарскага 2, 220030, г. Мінск

Скурко Андрэю Генадзевічу

Марціновічу Ягору Аляксандравічу

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(17)