Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Я не з’язджаю, таму што трэба быць прыкладам». Валанцёр – пра лісты палітвязням і салідарнасць

Ілля Міронаў – бадай, самы актыўны валанцёр Гомеля. Ён напісаў ужо больш за 1 100 лістоў палітзняволеным, разам з паплечнікамі наведвае суды, збірае прадуктовыя і рэчавыя перадачы для палітвязняў і іх блізкіх, аказвае інфармацыйную падтрымку.

Фота «Штодзень»

А яшчэ на хвалі, калі самыя актыўныя бягуць з Беларусі, Ілля, наадварот, вярнуўся на радзіму, каб быць карысным тут. Нягледзячы на ціск і пераслед, валанцёр не збіраецца з’язджаць з краіны і спыняць сваю дзейнасць.

У валанцёрскі рух — так званы «Гомельскі валанцёрскі дзвіж» — Ілля ўліўся восенню 2020 года.

— Гэта адбылося пасля таго, як я сам трое сутак адбыў у гомельскім ізалятары, — распавядае Ілля пра натхненне для валанцёрскай дзейнасці. — У 20-х чыслах жніўня мае сябры, якія працавалі на заводзе «Гомсельмаш», хацелі ўзяць удзел у забастоўцы. Але іх зачынілі ў цэхах.

Я прыйшоў да завода, каб іх падтрымаць, але мяне затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Гэта была пятніца, мая мама пра мяне нічога не ведала да панядзелка, калі адбыўся суд. Мне прызначылі штраф у 20 базавых і праз чорны ход выпусцілі.

Ілля з дзяцінства хадзіў на рок-канцэрты, а з часам стаў сам займацца іх арганізацыяй у Гомелі. Але апошнія тры гады ён працаваў у Расіі, за паўгода да вяртання ў Беларусь прыехаў у Польшчу.

Тым часам у Беларусі пачалася перадвыбарная кампанія, і па «Белсаце» Ілля ўбачыў, як затрымалі Сяргея Ціханоўскага. Гэта вельмі моцна яго абурыла, і з першым жа адкрыццём польска-беларускай мяжы напрыканцы чэрвеня ён прыехаў у Беларусь.

На радзіме Ілля планаваў адпачыць некалькі месяцаў, а потым зноў з’ехаць на заробкі. Але пачаліся масавыя выступленні супраць фальсіфікацыі выбараў, многія людзі апынуліся за кратамі, у тым ліку ў гомельскім СІЗА. Родныя не мелі ніякай інфармацыі пра іх.

Валанцёр распавядае, як 10 жніўня ён быў на Дні народзінаў сябра, які ўвечары пайшоў выгульваць сабаку і аказаўся затрыманым АМАПам ва ўласным двары. Пасля гэтага Ілля стаў хадзіць на суды і абскарджванні прысудаў, а затым пачаў збіраць прадукты і рабіць перадачы для затрыманых.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:5)