Общество
Яўген Васількоў, «Наша Нiва»

«Я не маю дачынення да здымкаў Лукашэнкі ў метро»

Інфармацыя пра нібыта зніклую журналістку інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА Алесю Сераду хутка абляцела сацыяльныя сеткі. Казалі, што менавіта яе зрабілі вінаватай за «зліў» у незалежныя СМІ скандальных здымкаў, на якіх Аляксандр Лукашэнка стаіць у метро на фоне нябожчыкаў.

Казалі, нібыта яе забралі проста з працы разам з сістэмным блокам камп’ютара. Мабільны нумар журналісткі не адказваў, што наводзіла яе сяброў на самыя дрэнныя думкі.

Карэспандэнт «Нашай Нівы» здолеў звязацца з Алесей Серадой і даведацца яе меркаванне наконт сітуацыі. Дзяўчына кажа, што яна «сапраўды сышла з працы з БелТА», але да скандальных здымкаў яна «не мае ніякага дачынення». Прычынай яе сыходу стала парушэнне працоўнага распарадку.

У выніку дамова была спыненая па згодзе абодвух бакоў. «Але я ў любым выпадку не магла там больш працаваць», — кажа Алеся.

Чаму сябры і знаёмыя не маглі з ёй звязацца? «Гэта асаблівасць майго псіхічнага стану», — жартуе Алеся. Па яе словах, ёй захацелася пабыць адной.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)