Хто такая Марыя Рэса, якая сёння атрымала Нобелеўскую прэмію міру разам з Дзмітрыем Муратавым?

Гісторыя журналісткі вельмі паказальная для Беларусі, можна знайсці шмат паралеляў.

Рэса на чале мясцовага выдання Rappler змагалася з аўтакратам — прэзідэнтам Філіпін Радрыга Дутэртэ, які зрабіў з журналістаў «ворагаў №1», паведамляе Еўрарадыё. Пад яго кіраўніцтвам ў краіне была створаная «сетка ботаферм», якая займалася цкаваннем медыяў.

Rappler расследаваў дзейнасць гэтай «фабрыкі троляў». Тады праз «ботаферму» пачалася траўля супрацоўніц выдання. У сацсетках іх называлі прастытуткамі. Быў запушчаны хэштэг «Пасадзіце Марыю».

Чым гэта скончылася? Марыя Рэса у 2018 годзе вярнулася з эміграцыі на Філіпіны, каб быць арыштаванай і кінутай у турму. Яе абвінавацілі ў кіберпаклёпе, махлярстве, ухіленні ад выплаты падаткаў і атрыманні грошай ад ЦРУ (заходніх лялькаводаў).

У чэрвені 2020-га суд прызнаў яе вінаватай. Марыі Рэса пагражае ад 6 месяцаў да 6 гадоў турмы і штраф да $8 тысяч.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.5 (оценок:11)