Вышэйшы гаспадарчы суд адмяніў высяленне "Витебского курьера"

Недзяржаўная газета "Витебский курьер М" застаецца ў памяшканні, з якога яе спрабавалі выселіць на працягу апошніх чатырох месяцаў. 26 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд РБ задаволіў касацыйную скаргу заснавальніка газеты і адмяніў рашэнне Віцебскага гаспадарчага суда і яго апеляцыйнай інстанцыі па высяленні ЗАТ "Выдавецкі дом" Витебский курьер" з памяшканняў, якія ён арандуе для офісу ў прадпрыемства "Элсан".

Судовая справа накіравана для новага разгляду ў суд першай інстанцыі – Віцебскі гаспадарчы суд. Інтарэсы газеты ў судзе прадстаўлялі юрыст БАЖ Дзмітрый Зікрацкі і старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта па Віцебскай вобласці Павел Левінаў.

Нагадаем, рэдакцыя старэйшай недзяржаўнай рэгіянальнай газеты "Витебский курьер" у 2006 годзе пасля скасавання арэнды памяшкання ў віцебскага таксапарку вымушана была шукаць іншы офіс. Праз два месяцы пасля пераезду ў кастрычніку ў памяшканні ААТ "Элсан" рэдакцыя атрымала ліст ад дырэктара "Элсана”, дзе паведамлялася аб скасаванні дамовы з "Витебским курьером". У лісце патрабавалася вызваліць памяшканне цягам 48 гадзін.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)