І падтрымліваць кантакты з прыватным сектарам трэба абавязкова. З незалежнымі сумленнымі прадпрымальнікамі, якія выехалі, якія самі пацярпелі моцна. Калі не будзем падтрымліваць кантакты з імі, то яны не будуць данаціць на палітвязняў, на ваяроў. Дзякуючы гэтай камунікацыі яны адчуваюць сувязь з Беларуссю.
Вячорка заявіў, што выставіць гадзіннік за $5 тысяч на аўкцыён, і адзначыў, што існуе сумленны беларускі бізнес
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на абвінавачванні, што нібыта падараваны яму гадзіннік можа быць хабарам.
Месяц таму ў эфіры «Белсата» Франак Вячорка расказаў пра свой гадзіннік Omega Seamaster Planet Ocean коштам $5-9 тысяч:
– Мне яго падараваў чалавек, які вельмі шмат спрычыніўся да беларускай справы. Займаўся і да 2020 года, і пасля 2020-га адраджэннем беларускіх мясцінаў. Многія яго ведаюць таксама. Ну ён, напэўна, пабачыўшы, што ў мяне няма гадзінніка, проста зняў свой з рукі і сказаў: вось табе, каб хутчэй вярнуцца ў Беларусь.
У эфіры Еўрарадыё Вячорка адказаў на абвінавачванні, што гадзіннік мог быць хабарам: напрыклад, дзеля выключэння з санкцыйнага спісу некага прадпрымальніка.
– У маёй сістэме кардынат браць ад некага падарункі, каб кагосьці вывесці з-пад санкцыяў – абсалютна недапушчальна, – сказаў ён.
А таксама распавёў, што атрымаў падарунак яшчэ ў 2020 годзе, да стварэння Офіса Ціханоўскай.
У працяг тэмы Франак Вячорка адзначыў, што «трэба раздзяляць» сумленных прадпрымальнікаў і бізнесменаў, якія працуюць на Лукашэнку:
– Ёсць сумленны беларускі прыватны сектар. Без гэтых прадпрымальнікаў, без IT не было б 2020 года, можа быць. Не было б падтрымкі і салідарнасці. Падтрымка рэпрэсаваным ішла ў тым ліку дзякуючы гэтаму сектару.
Ахвяраванні ад простых беларусаў таксама вельмі важныя, але яны невялікія. Каб забяспечыць, напрыклад, рэабілітацыю палітвязняў, якія выходзяць на волю, трэба нашмат большыя рэсурсы.
Нельга казаць, што ўсе бізнесы засталіся пад Лукашэнкам. Трэба падтрымліваць тых, хто сумленныя і праявілі грамадзянскую пазіцыю.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное