Политика

Вячорка: наша стратэгія – дабіцца прызначэньня новых выбараў да 31 сьнежня

Сьвятлана Ціханоўская заявіла пра неабходнасьць зьмены тактыкі пратэстаў. Яе дарадца Францішак Вячорка патлумачыў Свабодзе, што мелася на ўвазе.

Галоўнае з размовы:

– Зараз трэба паяднаць, знайсьці разумны балянс паміж вуліцай і эканамічным пратэстам, які паралізуе і аслабляе сыстэму.

– Таксама важна наносіць удары праз кампаніі шэймінгу: «Чорная кніга Беларусі», выяўленьне амапаўцаў і чыноўнікаў, якія бяруць удзел у злачынствах.

– Па суботах жаночыя маршы прыпыняюцца. Але ў суботу проста будуць новыя формы акцыяў: ланцугі людзей на дварах, на раёнах, напрыклад. А па нядзелях маршы працягваюцца: будуць мяняцца месцы збору, час збору… Адмяняць нядзельныя акцыі ніхто не зьбіраецца, і Сьвятлана пра гэта не казала. Гэта вырвалі з кантэксту.

– Зьмена тактыкі можа быць толькі ва ўзмацненьні ціску, толькі ў даданьні новых элемэнтаў барацьбы, толькі ва ўключэньні эканамічных спосабаў супрацьстаяньня. Толькі на ўзмацненьне можа ісьці зараз кампанія. Ні ў якім разе нельга адступаць ні на крок.

– Сьвятлана сама акцыі не праводзіць. Іх праводзяць тэлеграм-каналы, грамадзкія ініцыятывы, мясцовыя арганізацыі, дваровыя чаты, якія каардынуюцца паміж сабой, прызначаюць час і месца. А Сьвятлана падтрымлівае гэтыя маршы.

– Менавіта вуліца вырашае ўсё. А задача Сьвятланы – усяляк падпітваць вуліцу энэргіяй, натхненьнем, сілай.

– Стаўленьне і пазыцыя адназначная: «круглы стол» Васкрасенскага байкатаваць і высмейваць – таму што гэта цырк і імітацыя. Усебеларускі сход [які ладзіць улада] ігнараваць таму, што працэдура няясная, непразрыстая, незразумелая, а праводзіць Усебеларускі сход свой, уласны.

– Наша стратэгія – дабіцца саступак ад Лукашэнкі ў гэтым годзе, дабіцца прызначэньня новых выбараў да 31 сьнежня.

– Краінай зараз кіруе вуліца, кіруе народ у форме прастой дэмакратыі. Любая ініцыятыва Лукашэнкі будзе альбо ігнараваная альбо сарваная народам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(35)