Политика

Вячорка: «Мы хочам бачыць «Яру» партнэрам у будучыні»

Дарадца Святланы Ціханоўскай — пра рашэнне нарвежскай кампаніі Yara, якая з'яўляецца ключавым партнёрам «Беларуськалія», спыніць закуп калійных угнаенняў у Беларусі.

— Тое, што «Яра» вымушана спыніць гандаль зь рэжымам — гэта вынік нашага з вамі ціску. Пачынаючы ад 1 красавіка, Яра больш ня зможа абыходзіць санкцыі, як гэта было раней, — пiша Франак Вячорка. — Гэта вынік працы дыяспары, якая цягам году праводзіць акцыі. Міжнародных праваабарончых арганізацыяў, якія ня раз адзначалі парушэньні правоў рабочых у Беларусі. Гэта вынік барацьбы рабочых за свае правы, якія ўдзельнічалі ў страйку, і многія трапілі пад рэпрэсіі.

Мы хочам бачыць «Яру» партнэрам у будучыні, але сёньня вашыя грошы ідуць на падтрымку рэпрэсіяў і тэрору.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(23)