Віншуем з Раством: «Час загадваць жаданні – няхай яны спраўдзяцца»

25 снежня каталіцкія, грэка-каталіцкія і пратэстанцкія вернікі святкуюць Божае Нараджэнне.

Час загадваць жаданні – няхай яны спраўдзяцца.

Дарагія чытачы «Салідарнасці», віншуем Вас са светлым святам Раства. Жадаем духоўнай сувязі з блізкімі, нават на вялікіх адлегласцях, моцнага здароўя і сіл. А яшчэ перамогі дабра і справядлівасці. Давайце рухацца да гэтага, падтрымліваючы адзін аднаго.

Дыпламатычныя прадстаўнікі Латвіі, Літвы, Польшчы, Швецыі і Эстоніі, у сваю чаргу, запісалі віншавальны ролік беларускаму народу: «Сябры, суседзі, зняволеныя, самотныя, дарагія беларусы! Божае нараджэнне – час радасці, час спакою, час надзеі, час любові, час веры.

Жадаем вам свабоды, пачуцця супольнасці, жадаем вам сіл, салідарнасці, перамогі. Хрыстос нарадзіўся! Утульных і цудоўных Калядаў! Віншуем з Калядамі! Хрыстос нарадзіўся, шчаслівых святаў!».

А вось такое віншаванне падрыхтавала беларусам, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня, Святлана Ціханоўская:

– Ведаеце, сёння па ўсім свеце ўзгадваецца звычай дзяліцца аплаткай – кавалачкам хлеба, які перадаецца з рук у рукі. Такім чынам людзі выказваюць падтрымку і клопат, дзеляцца цеплынёй і любоўю.

Але мы, беларусы, бескарысліва дзелімся ўсім гэтым не толькі на Каляды, але кожны дзень. Праз лісты, тэлефонныя званкі, абдымкі і добрыя словы.

Дарагія мае, сёння я хачу пазычыць усім вам міра, дабра і святла, якое не дазволіць змроку захапіць нашыя сэрцы.

З Калядамі вас!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(23)