Общество

Віншуем з Новым годам!

Дарагія нашы чытачы! «Салідарнасць» ад усяго сэрца віншуе вас са святам!

Увесь гэты год мы былі разам: разам перажывалі цяжкія хвіліны і разам радаваліся шчаслівым момантам. Нам было вельмі прыемна працаваць для вас, і рабілі мы гэта сумленна, шчыра і з задавальненнем, што абяцаем і надалей.

І хаця ўсе мы — людзі дарослыя, і ўжо не асабліва верым у цуды, але Новы год – гэта свята, ад якога нават самыя вялікі цынікі чакаюць чагосьці незвычайнага і чароўнага. Таму давайце загадваць у гэтую навагоднюю ноч самыя смелыя жаданні і верыць, што яны абавязкова здзейсняцца.

А тое, чаго не здолее выканаць Дзядуля Мароз, мы абавязкова зробім самі – галоўнае верыць у свае сілы і спадзявацца толькі на лепшае. Няхай поспех спадарожнічае ва ўсіх справах. І толькі прыемных вам навінаў!

Будзем разам у 2010-м годзе!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)