Вдохновляющие поздравления: «День Воли. Нины. Кати. Дарьи. Павла. Сергея. Виктора. Николая и миллионов других замечательных беларусов. День Романа. И Кастуся»

Обращения известных белорусов на родине и за рубежом.

Открытка 1918 года

***

Пресс-служба Виктора Бабарико приводит его цитату из последнего интервью на свободе: «…казаў, што ён «закаханы ў кожнае дрэва, кропку і дэталь гэтай Беларусі, у кожную сітуацыю і людзей, незалежна ад таго, хто яны». Будзьма закаханымі ў Беларусь!

Сябры, з Днём Волі! Памятайце, вы — неверагодныя! Разам пераможам!»

***

Лидер мнений Сергий Мельянец: «День Воли. Нины. Кати. Дарьи. Павла. Сергея. Виктора. Николая и миллионов других замечательных беларусов.

День Романа. И Кастуся.

Жыве Беларусь з Богам»

***

Политик Алесь Логвинец:

— З Днём Волі, сябры! Жыла, Жыве і будзе Жыць наша Беларусь!

Як бы цяжка ні было! У гісторыі нашай зямлі шмат трагічных момантаў, але мы ёсьць і нас становіцца ўсё больш!

Гарт духу, вера і дзея!

Пераможам, бо іначай быць проста ня можа!

***

Экс-кандидат в президенты и поэт Владимир Некляев:

ДЗЕНЬ ВОЛІ

Беларусь

чакала жаўрука.

Першага. Яго высокай песні.

І зляцеў з вясновых паднябессяў

дваццаць пяты

дзень сакавіка!

З намі ён цяпер па век вякоў

Будзе йсці перад усімі днямі

З бел-чырвона-белымі сцягамі,

З Воляю

паперадзе сцягоў!

Са святам, Беларусь!

***

Викарий Минско-Могилевской архиепархии епископ Юрий Кособуцкий:

— 25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Гэта адчыніла новую старонку ў гісторыі нашага народу. І хоць БНР праіснавала ў тым выглядзе вельмі кароткі перыяд часу, для нас, беларусаў, гэта знакамітая дата.

25 сакавіка — гэта дзень асаблівай малітвы за нашу Бацькаўшчыну, за Беларусь.

Мы молімся за наш шматпакутуючы народ, аб спыненне палітычных рэпрэсій, якія ахапілі нашу краіну, калі кожны дзень мы чуем звесткі аб чарговых арыштах, прысудах і іншых формах пераследу грамадзян за іх погляды і грамадзянскую пазіцыю. Мы молімся аб спыненне насілля супраць нашага народу ў нашай роднай Беларусі.

Мы молімся аб еднасці, салідарнасці, узаемапавазе і ўзаемападтрымцы паміж усімі жыхарамі нашай краіны, розных нацыянальнасцей, поглядаў, рэлігійных перакананняў... Мы адна нацыя, імя якой — «беларускі народ».

Я асабіста буду маліцца ў гэты дзень за наш народ, за палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі (я не пералічваю паімённа, але ахопліваю малітоўнай памяццю ўсіх без выключэння), за ўсіх тых, хто патрабуе Божай дапамогі...

***

Светлана Тихановская в своем поздравлении отметила, что, как и многие белорусы, раньше она не считала 25 марта важной датой, но в 2020 году все изменилось.

— Мы пачалі пісаць гісторыю новай Беларусі. І цяпер усе мы разумеем: нельга ісці ў будучыню, не памятаючы пра мінулае, — а інакш можна затрымацца ў гэтым мінулым на 26 гадоў.

Беларуская Народная Рэспубліка стала старонкай нашай гісторыі, дзякуючы якой праз гады Беларусь атрымала незалежнасць, а не засталася шасцю вабласцямі ў складзе іншай краіны.

І сёння – наш дзень і наша свята. Я віншую нас з тым, што ў нас з'явіліся адзінства, салідарнасць і воля. І з тым, што ўсяго за тыдзень мы сабралі амаль 750 тысяч галасоў на платформе «Голас» – за мір, за перамовы, за свабодную будучыню нашай роднай краіны.

Тихановская пожелала белорусам следующее 25 марта встретить в той Беларуси, которую мы заслуживаем: «у краіне, дзе шануюць закон, захоўваюць правы і паважаюць народ».

***

В этом году белорусы США празднуют День Воли с небывалым ранее размахом. Более 20 городов организуют мероприятия: от Гонолулу (Гаваи)до Майами (Флорида).

Белорусы США и Канады подготовили видеопоздравление белорусам мира:

С начала марта белорусские диаспоры в Америке подготовили обращение Джо Байдену и сенаторам Конгресса США с просьбой признать 25 марта Днем Независимости Беларуси, а бело-красно-белый флаг – символом белорусской независимости и суверенитета. Такие же обращения отправили губернаторам штатов и членам Палаты представителей.

***

Глава Рады БНР Ивонка Сурвилла поздравила белорусов:

– Прысвячаю свой сёлетні зварот героям, якія выйшлі пасля жнівеньскіх «выбараў» сотнямі тысяч на вуліцы нашых гарадоў пад бел-чырвона-белымі сцягамі, і ўсім беларусам замежжа, якія падтрымалі іх у змаганні за праўду і людзкую годнасць, адабраныя ў іх 26 гадоў таму здраднікам на службе суседняй імпэрыі.

***

Экс-кандидат в президенты, сопредседатель «Говори правду» Андрей Дмитриев:

«Каго любіш?

Беларусь

То ўзаемна!

Са святам!

Зараз складана ўявіць, што два гады таму мы святкавалі яго ў цэнтры з дазволу і дапамогай сёняшніх уладаў і так лёгка ўбычыць, што ўжо вельмі хутка Дзень волі стане сапраўдным святам для Беларусі, які святкуецца на дзяржаўным узроўні.

У далёкім 1918-м годзе падпісанне 2-й Устаўной граматы, якая сцвярджала нашу Незалежнасць, адбылося пад раніцу. Тады нехта выйшаў на вуліцу і, ўбачыўшы світанак, сказаў: «Глядзіце! Гэта ўзыходзіць сонца нашай Незалежнасці». 

Сёння, у 2021-м, маючы Незалежнасць, мы з упэўненасцю кажам: «Глядзіце! Узыходзіць сонца нашай Волі! Беларусі, якая належыць грамадзянам!»

Са святам, сябры і сяброўкі! Беражыце сябе!

З Днём волі!»

***

Биограф Василя Быкова Сяргей Шапран опубликовал последнее публичное выступление писателя к годовщине БНР:

— 85 гадоў таму ў слотны й шэры дзянёк на зачыне вясны беларусы зьдзейсьнілі цуд. Не, яны не панішчылі ворагаў, ня вызвалілі краіны, не дамагліся свабоды, але яны запалілі кволую сьвечку надзеі. Пры яе сьціплым сьвятле яны, як маглі, і змагаліся з бальшавіцкай навалай, з фашыстоўскай акупацыяй, з роспаччу і паняверкай, што за стагодзьдзі ўкаранілася ў гаротным народзе.

Мы ўсьцешаныя, што гэтая сьвечачка гарыць і дасюль, і хоць яе зыркі агеньчык слаба сьвеціць, часам капціць і ня грэе, але ён дае спадзеў шмат якім пакаленьням беларусаў на сьвятло і цяпло, на свой дом і сваю сям’ю — тое, без чаго ў гэтым драпежным сьвеце нікому няма і ня будзе жыцьця.

Дый няхай яна гарыць, нашая кволая спадзяванка, якую мы песьцім і тулім, ашчаджаем і беражэм, як найлепшыя зь беларусаў яе бераглі да нас з думкай: а раптам яна ўспыхне сонечным зьзяньнем, калі надарыцца спрыяльны для таго час.

Бо калі ня будзе таго, хай сабе слабога агеньчыку, ня ўспыхне нічога. І для нас настане вечная ноч. Але мы ня хочам вечнай ночы, мы — божае стварэньне, людзі, і мы маем права на боскую долю. Памажы нам, Гасподзь! Жыве Беларусь!

***

Мисс Беларуси 2008 Ольга Хижинкова: «Усё, што ў нас ёсць – гэта імкненне да праўды i справядлівасці. З Днём Волі, беларусы!»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:43)